Ніна Аляксандраўна Сасноўская () — заходнебеларускі мастак-графік, педагог
Біяграфія Нарадзілася ў 1892 годзе ў в. Дабраволя Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер — у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці).
У 1910—1911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (1919—1921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У пачатку 1920-х гадоў працавала выкладчыкам малявання ў Віленскай беларускай гімназіі.
У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Я. Купалы, які быў літаграфіраваны на камень мастаком Я. Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Я. Купалы атрымаў шырокае распаўсюджанне сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны перыяд (1930—1939).
Памерла ў 1979 годзе ў Вільні.
Літаратура
Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне