Навагру́дскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Створаны ў 1930-я гг. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, плошчай 10,2 га. У аснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А. Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкаратыўных форм, у т.л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрапейская, піхты, дуб чырвоны і інш. Выкарыстоўваецца як гарадскі парк культуры і адпачынку.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Навагрудка Катэгорыя:З’явіліся ў 1930-я гады Катэгорыя:1930-я ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі садова-паркавага мастацтва Беларусі