Зе́йскае вадасховішча () — вадасховішча ў Амурскай вобласці Расіі, на рацэ Зея.

Створана ў 1980 годзе ў выніку будаўніцтва Зейскай ГЭС. Напаўнялася вадой у 1974—1980 гг. Плошча паверхні вадасховішча складае 2419Салтанкин В. П. Зейское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км² пры нармальным падпорным узроўні 315 м. Аб’ём вады — 68,42 км³. Даўжыня вадасховішча 225—290 км, найбольшая шырыня 40 км, сярэдняя — 8 км. Найбольшая глыбіня каля 100 м. Вышыня плаціны складае 115,5 м, яе даўжыня 714 м. Ваганні ўзроўню вады да 26 м.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, барацьбы з паводкамі, рыбалоўства і суднаходства. Выконвае шматгадовае рэгуляванне сцёку.

Літаратура  — С. 51—52.

Спасылкі Салтанкин В. П. Зейское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Зейское водохранилище // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Амурскай вобласці Катэгорыя:Басейн Амура