Святая́нская ву́ліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7., таксама ву́ліца Швя́нта Ё́на (, ) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Звязвае Замкавую з скрыжаваннем вуліц Універсітэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касцёл Святых Янаў у стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.

Гісторыя Назва вуліцы ўтварылася ад касцёла Святых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай русіфікацыі зямель колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага літаратара Баліса Сруогі (). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Універсітэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Будынкі

Няцотны бок № 3 — палац Пацаў. Упершыню будынак упамінаецца ў XVI ст., калі ім валодалі Радзівілы, потым гаспадаром палаца быў сын канцлера Льва Сапегі — Казімір Леў. У 1628 годзе будынак перайшоў да роду Пацаў, тут гаспадарылі ў тым ліку падканцлер Стэфан і канцлер Крыштаф Жыгімонт Пацы. Па пажары 1748 года палац прыйшоў у заняпад, пакуль яго не адрамантаваў канцлер Аляксандр Міхал Сапега. Па здушэнні вызваленчага паўстання 1830—1831 гадоў расійскія ўлады канфіскавалі будынак у генерала Францішка Сапегі. Далей тут размяшчаліся губернскія адміністрацыйныя ўстановы і кватэры чыноўнікаў, а ў другой палове XIX ст. — друкарня, у якой выходзілі газеты «Виленские губернские ведомости» і «Виленский вестник». У XX ст. палац двойчы рэстаўраваўся. У наш час у ім размяшчаецца пасольства Польшчы ў ЛітвеЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу , TUT.BY, 29.03.2011..

№ 7 — дом Эртля № 9 — дом Ладзіка № 11 — дом Русецкага

Цотны бок № 4 — езуіцкая друкарня № 10 — будынак аўлы № 12 — касцёл Святых Янаў. Першы драўляны парафіяльны касцёл збудавалі ў 1387 годзе з фундацыі Ягайлы. У канцы XIV — першай чвэрці XV ст. на месцы спаленага крыжакамі збудавалі новы мураваны касцёл, асвечаны ў 1427 годзе. У 1739—1745 гадах паводле праекту Яна Гляўбіца праодзілася рэканструкцыя касцёла, у выніку якой ён стаў выдатным творам архітэктуры і мастацтва віленскага барока.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Вільні