Каро́бчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Каробчыцы.

Утвораны 17 лістапада 1959 года ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Брузгінскага і Малахавіцкага сельсаветаўРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак ФабрычныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 9 студзеня 1974 г. № 9-VIII Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Верцялішкаўскага і Каробчыцкага сельсаветаў Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 2 (1412).. 22 снежня 1975 года ў склад Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Лэйгабалі і НовікіРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. У 1977 годзе ў склад Капцёўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вішнявец, Гібулічы, Кашэўнікі і Солы)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баранавіцкага (13 населеных пунктаў: вёскі Бакуны, Брузгі, Гневяншчызна, Дубніца, Калбасіно, Каробчыцы, Клачкі, Кулёўцы, Нямейшы, Скамарошкі, Струбка, Чэхаўшчына, Юзафоўка) і Капцёўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Бросты, Вялікая Альшанка, Каменка, Копанькі, Малахавічы, Малая Альшанка і пасёлак Фабрычны) сельсаветаўРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гродзенскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1989 годзе