Лы́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лыскава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 4 верасня 1972 года скасаваны хутар ЯнінаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў.
7 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Зеляневіцкага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ружанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе