Януш Кішка ( — ) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч. Ваявода полацкі (з 1621), польны (1635—1646) і вялікі гетман літоўскі (з 1646).

Староста парнаўскі (1610) і дрысенскі (1640). Войт полацкі з 1 кастрычніка 1621 года (паводле прывілея ад 24 студзеня 1622 года — пажыццёва).

Біяграфія Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Крыштафа і Станіслава.

Выхоўваўся ў духу кальвінізму, перайшоў у каталіцтва каля 1606 года. У 1624—1626 гадах навучаўся ў Падуі (Італія).

Удзельнічаў у вайне супраць Швецыі (1600—1629), служыў пад камандай Яна Караля Хадкевіча. На чале ўласнага атраду браў удзел Кірхгольмскай бітве (1605). Таксама ўдзельнічаў у выправах на Масковію ў 1611 і 1618, і бітве пад Хоцінам супраць асманаў у 1621 гадах.

Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай бараніў Полацк (1633), вёў баі пад Смаленскам.

Папскі нунцый Ганарат Вісконці даў такую характарыстыку Янушу Кішку: «Януш Кішка, [...] з’яўляецца больш жаўнерам, чым сенатарам. Католік, але толькі з назвы, імпульсіўны, не вельмі набожны, мае яшчэ шмат еретычных забабонаў, пры якіх заставаўся яго бацька. Акрамя ўласнага паходжання, сваяцкія сувязі з князем Радзівілам, віленскім ваяводам, якому прыходзіцца шваграм, адкрылі яму шлях да вышэйшых урадаў Рэчы Паспалітай, на соймах якой за мой час не бываў».

Прымаў удзел у сойме звычайным 1641 годаHołdys, S. Praktyka parlamentarna za panowania Władysława IV Wazy / Sybilla Hołdys. — Wrocław: Uniwersytet Wrocławski, 1991. — 222 s. — S. 190..

Сям’я Быў жанаты з Крысцінай Друцкай-Сакалінскай, дачкой полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага. Дзяцей не пакінуў.

Януш Кішка — апошні з мужчынскай лініі роду Кішкаў.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Кішкаў

Януш Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гетманы вялікія літоўскія Катэгорыя:Гетманы польныя літоўскія Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Старосты парнаўскія Катэгорыя:Старосты дрысенскія Катэгорыя:Войты полацкія