Ларыса Аляксандраўна Жу́ніна ( — ) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў (тэхналогіі шкла), доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1970).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала на шклозаводзе ў пасёлку Вялікая Вішэра пад ЛенінградамЖуніна Ларыса Александраўна // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехала разам з прадпрыемствам у горад Бор і працавала на Борскім шклозаводзе. З 1946 г. Л. А. Жуніна ў Мінску. Працавала інжынерам, асістэнтам на кафедры сілікатаў Беларускага політэхнічнага інстытута і вучылася ў аспірантуры. У 1950 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе доктарскую. З 1970 года прафесар кафедры тэхналогіі сілікатаў політэхнічнага інстытута. З 1976 года ў Беларускім тэхналагічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на кафедры тэхналогіі сілікатаў.

Памерла 18 кастрычніка 1981 года.

Навуковая дзейнасць Займалася даследаваннем механізмаў стварэння сілікатных матэрыялаў, распрацоўкай новых відаў шкла і сіталаў са спецыяльнымі ўласцівасцямі, у тым ліку з выкарыстаннем недыфіцытных матэрыялаў і шлакаў. З’яўляецца аўтарам больш за 250 друкаваных прац і каля 20 аўтарскіх пасведчанняў. Уваходзіла ў склад спецыялізаваных саветаў па прысуджэнні вучоных ступеней кандыдата і доктара навук.

Сярод апублікаванага: Изучение физико-химических процессов, происходящих в сульфатной известково-кремнеземной шихте при нагревании: автореферат диссертации … кандидата технических наук / Л. А. Жунина. — Минск, 1949. Пироксеновые ситаллы / Под ред. доктора технических наук профессора Н. М. Павлушкина — Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1974. — 221, с.- ил.

Літаратура

Спасылкі Жуніна Ларыса Александраўна // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Жуніна, Ларыса Аляксандраўна (доктар тэхнічных навук; хімічная тэхналогія; 1914—1981) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі