Іван Карлавіч Стржалка (?-?) — беларускі ўрач, акушэр, хірург, гінеколаг.
Біяграфія
Для азнаямлення з медыцынскай практыкай наведваў, між іншым, клінікі Берліна, Парыжа і ПрагіНациональный исторический архив Беларуси. Ф. 502. Общество минских врачейО. А. КУЛЬПАНОВИЧ. ПОСЛЕДИПЛОМНАЯ ПОДГОТОВКА ВРАЧЕЙ БЕЛАРУСИ .
Да 1865 года працаваў у Слуцку.
З 1865 года працаваў у Мінску.
11 снежня 1879 года ў Мінску па ініцыятыве доктара медыцыны С. К. Свянціцкага Мінскае таварыства ўрачоў на свае сродкі адкрыла «лякарню для прыходных бедных хворых». Узначальваў лякарню С. К. Свянціцкі, а яго памочнікам быў І. К. Стржалка. Гэта ўстанова была закрыта з-за недахопу фінансавання ў 1881 годзеМедицина в эпоху позднего феодализма (конец XVIII в. — первая половина XIX в.) .
Медыцынская дзейнасць
У 1863 годзе пры аказанні дапамогі сельскай парадзісе з запушчаным папярочным становішчам плоду зрабіў эмбрыяспондылатамію па сваім спосабе, «які адрозніваецца ад усіх іншых прапанаваных спосабаў і мае вялікую перавагу перад іншымі»: разрэзаў міжрабер’е падпахай у плоду, пранік у грудную поласць і падскурна, з боку грудной паражніны, падзяліў хрыбет. Дзякуючы гэтаму ўмяшанню адбыўся самаразварот плоду, роды скончыліся шчасна, маці засталася ў жывыхИ. К. Стржалко .
23 лютага 1884 года С. К. Свянціцкі далажыў Таварыству мінскіх урачоў аб паспяхова праведзенай (у снежні 1883) разам з І. К. Стржалка аперацыі ліквідацыі пузырна-похвавага свіршча, які з’явіўся пасля працяглых і цяжкіх трэціх родаў.
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Акушэры Беларусі