Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі () — кніга пра палітычныя і грамадзянскія рэпрэсіі ў камуністычных дзяржавах, генацыд, пазасудовыя пераследы, дэпартацыі і штучный голад. Кніга была надрукаваная ў 1997 годзе ў Францыі, арыгінальнае назва . Напісаная групай некалькіх еўрапейскіх акадэмікаў пад рэдакцыяй Стэфана Куртуа.
Змест Кніга складаецца з пяці частак, з увядзеннем і рэзюмэ Стэфана Куртуа: Увядзенне — Злачынства камунізму Частка I — Дзяржава супраць грамадства. Гвалт, рэпрэсіі і тэрор у Савецкім Саюзе Частка II — Сусветная рэвалюцыя, грамадзянская вайна і тэрор Камінтэрн у дзеянні Цень НКУС над Іспаніяй Камунізм і тэрарызм Частка III — Еўропа пры камунізме Палякі пад чужым і сваім гвалтам Еўропа Цэнтральная і Паўднёва-Усходняя Частка IV — Камунізм у Азіі: Паміж «перавыхаваннем» і разнёй Кітай: Доўгі марш у цемры Паўночная Карэя. В’етнам, Лаос: насенне цмока Злачынства, тэрор і таямніца ў Паўночнай Карэі В'етнам: бездарожжа ваеннага камунізму Лаос: уцякаючае насельніцтва Камбоджа: у краіне незразумелага злачынства Частка V — Трэці свет Лацінская Амерыка знаёміцца з камунізмам Афракамунізмы: Эфіопія, Ангола, Мазамбік Камунізм у Афганістане Чаму?
Кніга арыентавана ў першую чаргу на прадстаўленні рэжымаў у Савецкім Саюзе і Кітаі. Частка пасвечаная СССР апісвае функцыянаванне рэпрэсіўнай сістэмы ад лістапада 1917 года, эру сталінскіх чыстак у Савецкім Саюзе, дэпартацыі насельніцтва і барацьбу з палітычнымі апанентамі, якія праводзіліся з 1917 года. Раздзелы, якія апісваюць гісторыю Кітая канцэнтруюцца на культурнай рэвалюцыі, сітуацыі ў Тыбеце, вялікім скачку, а таксама рэпрэсіях, якія ажыццяўляліся партыяй.
У меншай ступені, кніга апісвае падзеі, што адбываюцца ва Усходнім Блоку. Аўтары засяроджаны галоўным чынам на буйных публічных выступах супраць урада і на працэсе ўстанаўлення панавання камуністычных партый. Асобныя часткі прысвечаны Паўночнай Карэі, Камбоджы, Кубе і савецкая інтэрвенцыі ў Афганістане. Стэфан Кортуа прабуе ацаніць колькасць ахвяраў рэпрэсій, якая агулам састаўляе каля 100 мільёнаў смерцяў. Той жа аўтар напісаў уступную главу, дзе параўноўвае камунізм з нацыянал-сацыялізмам прыходзіць да высновы, што крывавыя рэпрэсіі закладзеныя ў саміх асновах камуністычнай ідэалогіі.
Савецкая рэпрэсіі Рэпрэсіі і голад, якія адбываліся ў Савецкім Саюзе пры рэжымах Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна, апісаныя ў кнізе: расстрэлы дзясяткаў тысяч закладнікаў і зняволеных; забойства сотняў тысяч паўстаўшых рабочых і сялян у перыяд 1918-1922; голад у 1922 годзе, які прывёў да гібелі 5 мільёнаў людзей; ліквідацыя і дэпартацыя данскіх казакоў ў 1920 годзе; дзясяткі тысяч памерлых у канцэнтрацыйных лагерах у перыяд 1918-1930; высылка 2 мільёнаў кулакоў (або меркаваных кулакоў) у перыяд 1930-1932; 6 мільёнаў украінцаў загіныўшых у выніку справакаванага голаду (Галадамор) у перыяд 1932-1933; дэпартацыя сотняў тысяч палякаў, украінцаў, прыбалтаў, малдаван і жыхароў Бесарабіі ў перыяд 1939-1941 і 1944-1945; дэпартацыя паволжскіх немцаў у 1941 годзе; амаль 690 000 забітых падчас Вялікага тэрору ў перыяд 1937-1938; дэпартацыя крымскіх татараў ў 1943 годзе; дэпартацыя чачэнцаў у 1944 годзе; дэпартацыя інгушаў у 1944 годзе.
Ацэнка агульнага ліку ахвяр камуністычных рэжымаў У кнізе прыведзены наступныя дадзеныя аб колькасці ахвяр камуністычных рэжымаў у розных краінах свету: Савецкі Саюз — 20 мільёнаў жыццяў Кітай — 65 мільёнаў В’етнам — 1 мільён Карэя — 2 мільёны Камбоджа — 2 мільёны Усходняя Еўропа — 1 мільён Лацінская Амерыка — 150 000 Афрыка — 1 700 000 Афганістан — 1 500 000 Агульная колькасць забітых, згодна з прыведзенымі ў кнізе дадзенымі, набліжаецца да адзнакі ў сто мільёнаў.
Фота з кнігі
Рэакцыя на кнігу На працягу трох гадоў з моманту выпуску было прададзена каля. 700 тысяч копій кнігі на 16 мовах. У 1998 годзе выдавецтва Le Temps Des Cerises выдала Чорную кнігу капіталізму як адказ на абвінавачванні Чорнай кнігу камунізму. У 2002 годзе ў Францыі было выдадзена дапаўненне - другі том «Кнігі», які змяшчаў, сярод іншага, адказ аўтара на абвінавачання, зробленыя супраць першага тома.
Аналагічныя кнігі У 2009 годзе ў Швецыі выйшла кніга «Злачынствы супраць чалавечнасці пры камуністычных рэжымах». У выданні апісваюцца Чырвоны тэрор, раскулачванне, масавы голад, ГУЛАГ, Вялікі тэрор, барацьба з касмапалітызмам.
Гл. таксама Камунізм Тэрор Чырвоны тэрор Катынь Курапаты
Літаратура Nicolas Werth, Karel Bartošek, Jean-Louis Panné, Jean-Louis Margolin, Andrzej Paczkowski, Stéphane Courtois, The Black Book of Communism: Crimes, Terror, Repression, Harvard University Press, 1999, hardcover, 858 pages, ISBN 0-674-07608-7
Катэгорыя: антыкамунізм Катэгорыя: Кнігі пра савецкія рэпрэсіі Катэгорыя: Палітычныя кнігі Катэгорыя: Кнігі пра камунізм Катэгорыя: Кнігі пра голад Катэгорыя: Палітычныя рэпрэсіі