Лабіяліза́цыя (позналац. labialis — губны, ад — губа), агу́бленне — артыкуляцыя гукаў мовы (галосных і зычных), якая суправаджаецца акругленнем выцягнутых уперад губ.
Агульная характарыстыка Лабіялізацыя можа быць адрознівальнай прыкметай фанем. Напрыклад, у нямецкай, французскай, шведскай мовах лабіялізаваныя галосныя фанематычна проціпастаўлены нелабіялізаваным. Існуюць лабіялізаваныя галосныя пярэдняга, сярэдняга і (часцей) задняга рада. Лабіялізаваныя зычныя як асобныя фанемы маюць паўночнакаўказскія мовы.
Лабіялізацыя таксама можа з’яўляцца дадатковай артыкуляцыяй, якая прыводзіць да ўзнікнення камбінаторных варыянтаў (алафонаў) фанем, калі яна абумоўлена толькі фанетычным становішчам гуку. Прыкладам з’яўляецца лабіялізацыя зычных перад губнымі галоснымі ў беларускай мове: параўнайце вымаўленне [с] у словах «сад» — «суд».
Для розных моў характэрна розная ступень лабіялізацыі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фанетыка