Бе́лгарад () — горад (з 1596 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Белгародскай вобласці. Насельніцтва 358 тыс. чалавек (2008). Горад воінскай славы. Размешчаны на паўднёвай ускраіне Сярэднярускага ўзвышша, пераважна на правым беразе ракі Северскі Данец (правы прыток Дона), за 697 км на поўдзень ад Масквы, за 40 км ад мяжы з Украінай.

Гісторыя Упершыню згадваецца як населены пункт у 1237 годзе. Каля 1596 года становіцца горадам-крэпасцю, цэнтрам Белгародскай мяжы супраць крымскіх татараў. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў раёне Белгарада у ліпені — жніўні 1943 года адбываліся жорсткія баі савецкіх і германскіх войскаў (Курская бітва).

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Уладзімір Барысавіч Баркоўскі (1913—2003) — разведчык. Герой Расіі. Васіль Іларыёнавіч Зайцаў (1910—1982) — беларускі архітэктар. Павел Пятровіч Зюбін (1910—1944) — Герой Савецкага Саюза (1944). Святлана Васілеўна Хоркіна (нар. 1979) — расійская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Белгародскай вобласці