Гудзе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гудзевічы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета з Лунненскага сельсавета перададзена вёска ТоўсцікіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць — аграгарадок Гудзевічы, вёскі Агрызкі, Адзверна, Вострава, Дубляны, Кулёўшчына, Ляткі, Міткевічы, Нацавічы, Пілкі, Радзявічы, Семярэнкі, Струга, Сядзеневічы, Сямашкі, Тоўсцікі, Цінявічы.

Самы вялікі населены пункт — Гудзевічы (732 жыхары), самы маленькі — Міткевічы (6 жыхароў).

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1525 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 70,6 % — беларусы, 25,7 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1215 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Інфраструктура Ахова здароўя У сельсавеце дзейнічаюць Гудзевіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Пілкаўскі і Радзявіцкі фельчарска-акушэрскія пункты. Ёсць аптэка чацвёртай катэгорыі ў аграгарадку Гудзевічы.

Адукацыя ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», «Гудзевіцкі дзіцячы сад».

Бытавыя паслугі Комплексна-прыёмны пункт у аг. Гудзевічы.

Банкі Аддзяленне ў аг. Гудзевічы, банкамат у аг. Гудзевічы.

Гандаль Працуюць 3 магазіны і 1 кафэ ў аграгарадку Гудзевічы, крамы ў вёсках Пілкі і Радзявічы.

Лазні Лазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, лазні ў вёсках Радзявічы і Пілкі.

Прадпрыемствы ЗАТ «Гудзевічы».

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе