Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР (АБВШ) — сярэдняя вайсковая навучальная ўстанова («нармальная вайсковая школа») РСЧА УС СССР у Мінску ў 1921—1941 гадах для падрыхтоўкі камандных і начальнікаў кадраў.
За гады працы ў школе (вучылішча) было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў і начальнікаў Чырвонай Арміі (РСЧА).
Гісторыя 5 лютага 1921 года па загадзе Рэўваенсавета Рэспублікі ў Менску былі арганізаваны кароткатэрміновыя 81-я пяхотныя курсы каманднага складу. Размяшчаліся ў будынку былой Менскай духоўнай семінарыі.
У гэтым жа годзе навучальная ўстанова была двойчы перайменаваная: спачатку ў курсы Саўнаркама БССР, а затым, перайшоўшы ў ваеннае ведамства (Наркамат абароны) — Менскія пяхотныя курсы РСЧА.
9 кастрычніка 1924 года на базе гэтых курсаў была арганізавана 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР з трохгадовым тэрмінам навучання.
Назва «Аб’яднаная» адлюстроўвала спецыфіку навучання: на трох аддзяленнях рыхтаваліся кадравыя камандзіры для родаў войскаў РСЧА: кавалерыі, артылерыі, пяхоты. У пералік ваенных дысцыплін уваходзілі: тапаграфія, гісторыя Грамадзянскай вайны, ваеннае мастацтва, тактыка, агнявая падрыхтоўка, інжынерная справа. Тактыка пяхоты і кавалерыі (курсанты спасцігалі джыгітоўку і прыёмы язды) вывучалася ў іх з улікам прымянення артылерыйскага агню. Амаль трэць вучэбнага часу адводзілася на агульнаадукацыйныя прадметы. На працягу вучобы курсанты праходзілі стажыроўку: на другім курсе — на пасадзе камандзіра аддзялення, на трэцім — камандзіра ўзвода.
Вайсковая школа ўяўляла сабой адзін батальён трох- ці чатырохротнага складу. Першачарговай задачай АВШ імя ЦВК БССР была падрыхтоўка камандзіраў для 2-й Беларускай стралковай дывізіі Заходняй ваеннай акругі (з кастрычніка 1926 года — Беларуская ваенная акруга).
У лютым 1931 года ў гонар 50-годдзя наркама па ваенных і марскіх справах, старшыні Рэўваенсавета СССР (РВС) К. Я. Варашылава курсанты школы здзейснілі лыжны марш Мінск—Масква. З 6 па 21 лютага 1931 дзесяць курсантаў, здзейсніўшы 800-кіламетровы забег, даставілі К. Я. Варашылаву «Рапарт аб дасягненнях і недахопах» АБВШ і асабіста павіншавалі наркама ў МасквеУ гэтым прабегу ўдзельнічаў курсант В. П. Маргелаў, які атрымаў з рук наркама імянны залаты гадзіннік — «цыбуліну». У далейшым, стаўшы камандуючым ПДВ, В. П. Маргелаў адрадзіў традыцыю лыжных прабегаў, якая існуе ў ПДВ дагэтуль. .
У лютым 1931 года таксама адзначалася і дзесяцігоддзе Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы. АБВШ была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ва ўказе, падпісаным старшынёй ЦВК БССР Аляксандрам Чарвяковым, гаварылася: «Адзначаючы выдатныя заслугі Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы імя ЦВК БССР у справе падрыхтоўкі чырвоных камандзіраў, Прэзідыум ЦВК пастанаўляе: Узнагародзіць Аб’яднаную Беларускую ваенную школу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга». Начальнік школы І. І. Васілевіч і яго памочнікі атрымалі з рук сакратара ЦВК А. І. Хацкевіча імянную зброю.
Па ўспамінах маршала Савецкага Саюза І. І. Якубоўскага, 8 верасня 1933 года ў школу прыязджаў М. І. Калінін. На мітынгу курсанты прапанавалі назваць школу яго імем. А 6 лістапада 1933 года, загадам РВС СССР № 174, школе прысвоена імя таварыша М. І. Калініна.
16 сакавіка 1937 года школа была пераўтворана ў Менскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна.
28 сакавіка 1941 года загадам НКА СССР № 0127 перафарміравана ў Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна,
3 ліпеня 1941 года, на падставе дырэктывы ГШ ЧА № 638/орг, было перадыслацыравана ў горад Ульянаўск і пераіменавана ў 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. Расфарміравана ў 1947 годзе.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны 21 мая 1952 года ў Мінску было адкрыта Сувораўскае ваеннае вучылішча, якое размяшчаецца ў будынку былой школыПа іншых дадзеных, будынак не захаваўся: .
Гісторыя найменняў 05.02.1921 — 81-е Менскія пяхотныя падрыхтоўчыя курсы 03.1921 — 81-е Менскія падрыхтоўчыя курсы каманднага складу 05.1921 — 81-е Менскія пяхотныя камандныя курсы 03.1923 — 6-е Менскія пяхотныя курсы РСЧА 03.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская камандная школа 10.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа 9.10.1924 — 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР 1924 — Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР Загад РВС СССР № 174 ад 6.11.1933 — Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа імя М. І. Калініна 16.03.1937 — Менскае Чырвонасцяжнае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна 28.03.1941 Загадам НКА СССР № 0127 — Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. 3.07.1941 дырэктывай ГШ ЧА № 638/орг — 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.
Камандзіры Ян Фрыцавіч Фабрыцыус (1922 — 1923) Жан Іванавіч Лаур (1923 — снежань 1925) Іван Іванавіч Васілевіч (снежань 1928—1932) Рыгор Міхайлавіч Кобленц (студзень 1932 — красавік 1933) Яўген Сцяпанавіч Алёхін (1933 — ліпень 1937) Пётр Ермалаевіч Лавягін (ліпень — лістапад 1937) Аляксей Фёдаравіч Левашаў (люты — сакавік 1938) Іван Міхайлавіч Пузікаў (сакавік 1938 — сакавік 1941) Мікалай Рыгоравіч Залатухін (з сакавіка 1941) Андрэй Лявонцьевіч Шымковіч (з 20.05.1942) Нічыпар Яфрэмавіч Аляксееў (з красавіка 1943 па май 1946)
Вядомыя выпускнікі За гады існавання ў вучылішчы было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў Чырвонай Арміі.
Сяргей Васільевіч Арыстаў (вып. 1931 — экстэрнам) — палкоўнік, камандзір 1-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, камандор Ордэна Брытанскай Імперыі Аляксандр Рыгоравіч Бадзерка — палкоўнік, камандзір 116-га стралковага корпуса Гаўрыіл Тарасавіч Васіленка — генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза. Ілля Васільевіч Вінаградаў (вып. 1929) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант. Антон Станіслававіч Владычанскі (вып. 1932) — генерал-маёр СССР, генерал брыгады (ПНР), камандуючы Прыморскай ВА Войска Польскага. Міхаіл Паўлавіч Кутузаў — генерал-маёр, камандзір 2-га гвардзейскага стралковага корпуса Іван Іванавіч Лісаў — генерал-лейтэнант, намеснік камандуючага ПДВ. Міхаіл Рыгоравіч Макараў (вып. 1929) — савецкі военачальнік, генерал-маёр. Васіль Піліпавіч Маргелаў (навучаўся: верасень 1928 года — красавік 1931) — камандуючы паветрана-дэсантнымі войскамі СССР у 1954—1959 і 1961—1979 гг., Герой Савецкага Саюза. Валянцін Антонавіч Пянькоўскі (вып. 1927) — генерал арміі, намеснік міністра абароны СССР у 1964-1968 гадах. Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі (навучанне, 1931—1934 года) — Гвардыі палкоўнік у адстаўцы, Герой Савецкага Саюза (16 кастрычніка 1943). Нічыпар Фаміч Цыганкоў (вып. 1933) — савецкі военачальнік, палкоўнік. Мікалай Аляксандравіч Швароў — генерал-маёр, камандаваў 20-м стралковым і 3-м горнастралковым карпусамі. Іван Ігнацьевіч Якубоўскі (вып. 1934) — маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, першы намеснік міністра абароны СССР і галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі дзяржаў—удзельнікаў Варшаўскага дагавора ў 1967—1976 гадах.
Вядомыя выкладчыкі Павел Марцемьянавіч Алімаў — старшы выкладчык тактыкі, пам. камандзіра і камандзір батальёна курсантаў (верасень 1939 — ліпень 1941) Міхаіл Якаўлевіч Дадонаў — камандзір узвода і роты курсантаў (студзень 1921 — лістапад 1927) Васіль Міхайлавіч Ларын — камандзір узвода і роты курсантаў (сакавік 1934 — верасень 1938)
Заўвагі
Зноскі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1921 годзе Катэгорыя:1921 год у Мінску Катэгорыя:Аб’яднаная беларуская ваенная школа