Гі́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гіркі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слабодкаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слабодка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Салтанішкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Смільгінскага сельсавета, у склад Забалацкага сельсавета перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старыя Смільгіні, сельсавет перайменаваны ў Старасмільгінскі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. У 1977 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета перададзены вёскі Куркі, Новыя Смільгіні і Старыя СмільгініРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).. 24 красавіка 1978 года ў склад Больцішскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Пеляса і Сурканты), у склад Забалацкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Смільгіні, Станкелішкі, Трайгі і хутар Пятроўка), у склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіркі, сельсавет перайменаваны ў ГіркаўскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1166 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,7 % — палякі, 5,6 % — беларусы, 3,3 % — літоўцы, 1,5 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 895 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе