«Інстыту́т ахо́вы раслі́н» («ІАР») — даследчае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаванае ў лютым 1971 года ў вёсцы Прылукі (Мінскі раён) у якасці Беларускага навукова-даследчага інстытута аховы раслін.
На 2019 год УП «Інстытут аховы раслін» уваходзіла ў склад Аддзялення аграрных навук НАНБ. У аспірантуру набіралі па спецыяльнасці ахова раслін. «Інстытут аховы раслін» выпускаў сродкі аховы раслін ад шкодных арганізмаў. Таксама «ІАР» прапаноўваў наступныя паслугі: 1) вызначэнне рэшткавай колькасці пестыцыдаў у вадзе, глебе і раслінах; 2) даследаванне выніковасці раслінаахоўных сродкаў, 3) распрацоўка спосабаў аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля. «Інстытут аховы раслін» размяшчаецца ў былым палацы Чапскіх. На 2019 год «Інстытут аховы раслін» ажыццяўляў сумесныя распрацоўкі з 35 замежнымі ўстановамі 7 краін: адной краіны Азіі — Казахстан (3: Казахскі НДІ аховы і карантыну раслін у Карасайскім раёне Алмацінскай вобласці, Усходне-Казахстанскі НДІ сельскай гаспадаркі ў Глыбокаўскім раёне і Інавацыйны еўразійскі ўніверсітэт у Паўладары); 6 краін Еўропы — Латвія (Дзяржаўны інстытут селекцыі раслін у Прыекулі, Прыекульскі край, Відзэмэ), Літва (Літоўскі інстытут земляробства, Кейданскі раён, Каўнаскі павет), Малдова (Інстытут аховы раслін і экалагічнага земляробства), Польшча (7: Дзяржаўны навуковы інстытут аховы раслін у Познані, Польскае таварыства аховы раслін у Познані, Інстытут земляробства і глебазнаўства ў Пулавах, НДІ садаводства ў Скернявіцах, Лодзінскае ваяводства, Інстытут агародніцтва ў Скернявіцах, Інстытут біялогіі і аховы навакольнага асяроддзя ў Слупску, Паморскае ваяводства, Універсітэт прыродазнаўчых навук у Любліне), Расія (9: у Санкт-Пецярбургу, Усерасійскі НДІ лубіну ў Бранску, Усерасійскі НДІ цукровага бурака і цукру ў пасёлку Рамонь Варонежскай вобласці, Калінінградскі інстытут перападрыхтоўкі кадраў аграбізнесу, Усерасійскі НДІ ветэрынарнай санітарыі, гігіены і экалогіі, Усерасійскі селекцыйна-тэхналагічны інстытут садаводства і гадавальнікаводства, Інстытут біялогіі Карэльскага навуковага цэнтра ў Петразаводску, Велікалуцкая сельскагаспадарчая акадэмія ў Пскоўскай вобласці і Усерасійскі НДІ біялагічнай аховы раслін у Краснадары) і Украіна (11: Інстытут аховы раслін у Кіеве, Інстытут мікрабіялогіі і вірусалогіі, Нацыянальны аграэкалагічны ўніверсітэт у Жытоміры, Інстытут біяэнергетычных культур і цукровага бурака, Інжынерна-тэхналагічны інстытут біятэхнікі ў Адэскай вобласці, Селекцыйна-генетычны інстытут насенняводства і гатункавывучэння ў Адэсе, Інстытут сельскагаспадарчай мікрабіялогіі ў Чарнігаве).
Падраздзяленні На 2019 год УП «Інстытут аховы раслін» уключала аддзел інфармацыі, маркетынгу і патэнтных даследаванняў і 8 лабараторый: 1) энтамалогіі, 2) фітапаталогіі, 3) гэрбалогіі, 4) абароны кармавых і тэхнічных культур, 5) аховы агароднінных культур і бульбы, 6) абароны пладовых культур, 7) мікрабіялагічнага метаду аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў і хвароб, 8) дынамікі пестыцыдаў.
Гісторыя 17 лютага 1971 года Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук (УАСГНІЛ, Масква) стварыла Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін (БелНДІАР) на аснове аддзелу аховы раслін Беларускага НДІ земляробства. Беларускаму НДІ аховы раслін перадалі лабараторыю біяметаду БелНДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (Самахвалавічы, Мінскі раён). Сам БелНДІАР размясцілі ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна на месцы Мінскай навукова-доследнай станцыі калярадскага жука, нематодаў і раку бульбы, што дагэтуль належала (УНДІАР) у Ленінградзе (РСФСР). Да 1972 года ў БелНДІАР стварылі 7 лабараторый: сельскагаспадарчай энтамалогіі, фітапаталогіі, вірусалогіі, фітагэльмінталогіі, імунітэту, прагнозаў і біялагічнага метаду аховы раслін. Да пачатку 1980-х гадоў стварылі яшчэ 4 лабараторыі: 1) аналізу рэшткавай колькасці пестыцыдаў, 2) эканомікі і арганізацыі службы аховы раслін, 3) новых метадаў, 4) мікрабіяметаду. У 1986 годзе пасля Чарнобыльскай катастрофы стварылі лабараторыю радыёэкалогіі.
З 1992 года БелНДІАР падпарадкавалі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, што ўваходзіла ў склад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. На 1996 год асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: распрацоўка бясшкодных для наваколля спосабаў і прылад аховы раслін ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля; укараненне камп’ютараў у фітасанітарную дыягностыку; спосабы ацэнкі адабраных раслін на ўстойлівасць да патагенаў і шкоднікаў. 5 сакавіка 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі». Згодна з 9-м артыкулам Дэкрэту загадвалася «ўключыць у склад Акадэміі навук (НАНБ): Акадэмію аграрных навук Рэспублікі Беларусь у якасці Аддзялення аграрных навук». 23 красавіка 2002 года Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зацвердзіла Загад № 41-К «Аб уключэнні арганізацый і прадпрыемстваў у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», паводле якога УП «БелНДІАР» перайшоў у склад НАНБ. 18 красавіка 2006 года А. Лукашэнка падпісаў Указ № 242 «Аб стварэнні навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і некаторых захадах ажыццяўлення навуковай дзейнасці». Паводле 3-га артыкула Указа, УП «Інстытут бульбаводства» перайменавалі ў Навукова-практычны цэнтр бульбаводства і плодаагародніцтва (НПЦБПА), у склад якога ўключылі УП «Інстытут аховы раслін».
Кіраўнікі Антон Амбросаў (1971—1978) Вілор Фрыдманавіч Самерсаў (1978—1999) Сяргей Уладзіміравіч Сарока (1999—2021)
Літаратура
Спасылкі
Актуальныя звесткі
Катэгорыя:Інстытут аховы раслін НАН Беларусі Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі Катэгорыя:Прылукі (Мінскі раён)