«Настоящее время» — рускамоўны тэлеканал з рэдакцыяй у Празе, сумесны медыяпраект Радыё «Свабода» і «Голасу Амерыкі». Афіцыйнае кругласутачнае вяшчанне пачалося 7 лютага 2017 года. Тэлеканал даступны на кабельных, спадарожнікавых і лічбавых платформах. Тэлеканал цалкам фінансуецца Кангрэсам ЗША праз Савет кіраўнікоў па пытаннях вяшчання. Сваю задачу СМІ бачыць у «прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў і інстытутаў».

Праграмы Галоўнае (), раней «Вынікі дня» () — штодзённая інфармацыйная праграма. У ёй закранаюць тэмы, якія абыходзяць бокам афіцыйныя СМІ розных краін. Вечар (), раней «Час Цімура Алеўскага» () — інфармацыйная праграма па буднях. Азія () — інфармацыйная праграма, якая знаёміць з навінамі краін цэнтральнаазіяцкага рэгіёна: Кыргызстана, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана і Туркменістана. У ёй прадстаўлены эксклюзіўныя рэпартажы і расследаванні, інтэрв’ю з незалежнымі журналістамі і грамадзянскімі актывістамі, палітыкамі і праваабаронцамі. Амерыка () — штодзённая інфармацыйная праграма з навінамі, аналітыкай, рэпартажамі пра ЗША, Расію і краіны постсавецкай прасторы, якую рыхтуе каманда журналістаў «Голасу Амерыкі». Вынікі () — аналіз галоўных падзей тыдня, які даюць політыкі, журналісты і вядучыя эксперты. Тыдзень () — нядзельнае ток-шоу з Вашынгтона, у якім абмяркоўваюцца галоўныя падзеі тыдня скрозь прызму таго, што ўжо адбылося. У прамым эфіры ідзе дыскусія паміж экспертамі ў студыі і за яе межамі пра амерыканскую палітыку і амерыкана-расійскія адносіны, таксама абмяркоўваюцца гучныя заявы, важныя даты і тэрміновыя навіны палітычнага ўікэнда. Невядомая Расія () — аўтарскі праект Вадзіма Кандакова. Гэта паўгадзінныя дакументальныя гісторыі пра мястэчкі Расіі і людзей, пра якіх мала хто ведае. Чалавек на карце () — праект пра людзей, якія жывуць у сучаснай расійскай глыбінцы. У цэнтры кожнай серыі — герой, які зрабіў выбар на карысць правінцыі і імкнецца зрабіць жыццё навокал лепей. Перадача выступае правадніком у свет правінцыйнага жыцця, які для гарадскіх жыхароў не заўсёды адкрыты і прыязны. Героі «Чалавека на карце» распавядаюць, як уладкаваны побыт і вольны час на сяле, пра зносіны мясцовых жыхароў з уладай, ці жадаюць яны пераменаў, чаго чакаюць, у што вераць і чаму не пераязджаюць у горад. Форма 087 () — праект аб людзях, якія змянілі свой пол, або ЛГБТ жыццё ў Расіі. Форма 087 — гэта тып даведкі, якую медыкі выдаюць чалавеку, жадаючаму змяніць пол. Даведка пацвярджае факт несупадзення гендэрнай ідэнтычнасці чалавека з яго зарэгістраваным полам. Ужо пасля атрымання даведкі распачынаюць гарманальную тэрапію, мяняюць дакументы і ладзяць новае жыццё. Азія 360° () — праект пра людзей, культуру і традыцыі краін Сярэдняй Азіі. Амерыка. Вялікае падарожжа () — праект-аповяд пра розныя амерыканскія штаты і гарады праз гісторыю іх жыхароў, культуру і кухню. Нью-Ёрк, New York () — нядзельны відэачасопіс пра жыхароў найбуйнейшага горада ЗША, пра тое, што трэба ўбачыць, даведацца, з’есці, надзець і як зразумець Нью-Ёрк. Шаманская тлумачыць () — кароткія тлумачэнні карэспандэнта і тэлевядучай Ганны Шаманскай, якія яна стварае спецыяльна для сацсетак. У іх простай і даступнай мовай яна тлумачыць часта няпростыя тэмы. Глядзі ў абодва () — праграма пра навіны і тых, хто гэтыя навіны робіць. Пра фэйкі і сенсацыйныя факты, пра мімавольныя памылкі і свядомыя маніпуляцыі. Дэталі () — штотыднёвы тэлевізійны праект рускай службы «Голасу Амерыкі», у якім вядучы Андрэй Дзяркач распавядае пра навуковыя адкрыцці і высокатэхналагічныя распрацоўкі ў такіх сферах, як медыцына, космас, інфармацыйныя тэхналогіі. Карэспандэнты праграмы на сабе выпрабоўваюць навінкі рынку. Блог Багдана Арлова () — блог пра цікавы вопыт розных краін, які аўтар лічыць годным распаўсюду. Рэальная размова () — праграма пра дакументальныя фільмы і пра важныя тэмы, якія яны ўздымаюць. Сапраўдны серыял () — дакументальныя праекты з усяго свету пра музыку, псіхалогію, бізнес, дабрачыннасць, навуку і тэхніку. #ВаУкраіне () — аўтарскі праект Антаніны Мароўдзі, у якім яна знаёміць гледача з унікальнымі людзьмі, паказвае месцы і з’явы, пра якія мала ведаюць нават у самой Украіне. Схемы () — праграма журналісцкіх расследаванняў на базе ўкраінскай службы Радыё Свабода. Балтыя. Тыдзень () — праграма на рускай мове пра Балтыю, людзей, якія жывуць у Латвіі, Літве і Эстоніі, гавораць на розных мовах, але пра адно і тое ж. Прыкметы жыцця () — дакументальнае кіно пра рэальнасць расійскага жыцця ад пратэстаў ля Крамля да чаргі па хлеб у правінцыйным гарадку. Не ад нашага імя () — праект відэапартрэтаў людзей з былых савецкіх рэспублік, якія трапілі ў сеткі вярбоўнікаў-экстрэмістаў, і тых, хто страціў родных, якія з’ехалі ваяваць у Сірыю і Ірак. Пяты час года () — праграма пра гісторыю і сучаснае жыццё Рэспублікі Малдова, што расказвае пра таямніцы краіны і яе людзей. Скрыжаванне () — праект дакументальнага кіно, якое здымаюць карэспандэнты розных рэдакцый Радыё Свабода. Аўтарскі погляд на праблемы і перспектывы рэгіёнаў. Чакаем у госці () — праект пра культуру, гісторыю і традыцыі розных краін свету. ZOOM — праграма-панарама жыцця на постсавецкай прасторы. Адкрыты ўрок () — распавядае пра праблемы сучаснай школьнай адукацыі. Падыход да выхавання дзяцей — пытанне адносінаў да будучыні. Пра новыя тэндэнцыі адукацыйнага працэсу разважаюць яго фігуранты: педагогі, бацькі і школьнікі. Трымайцеся там () — сатырычнае шоу з прыбалтыйскім ухілам. Бізнес-план () — сумесны праект канала «Настоящее время» і незалежнага ўкраінскага тэлеканала «Hromadske.TV». Мэта праграмы — расказаць пра асаблівасці вядзення бізнесу ва Украіне, даць карысныя парады пачаткоўцам-прадпрымальнікам, у цікавай форме растлумачыць эканамічную тэрміналогію і натхніць людзей пачынаць сваю справу.

Цэнзура ў Беларусі Журналісту канала Раману Васюковічу анулявалі акрэдытацыю 29 жніўня 2020 года; 6 ліпеня 2021 года яго аштрафавалі на 870 BYN за працу без акрэдытацыі – праз ціск ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. 28 кастрычніка 2021 года сайт канала заблакіравалі ў Беларусі. 5 студзеня 2024 года абвясціў экстрэмісцкімі інтэрнэт-старонкі тэлеканала.

Узнагароды

Творчы конкурс БАЖ «Вольнае слова»: 2025 — Эль Соль і Майк Н. — першае месца ў намінацыі «Інфармацыйныя жанры» («Відэа») за інтэрв'ю «Мужчина в автобусе сказал, что таких отродий быть не должно. История “Злой” Саши».

Крыніцы

Спасылкі Настоящее время ў Instagram

Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»