«Новаслабодская» () — станцыя Кальцавой лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Беларуская» і «Праспект Міру». Знаходзіцца на тэрыторыі Цвярскога раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. Станцыя адкрыта 30 студзеня 1952 года ў складзе ўчастка «Курская» — «Беларуская». Станцыя з’яўляецца апошняй працай для метро архітэктара А. М. Душкіна і мае статус выяўленага аб’екта культурнай спадчыны. Назва — ад аднайменнай вуліцы, у самым пачатку якой размешчана станцыя. З 1988 года мае пераход на станцыю «Мендзялееўская» Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі, апошняя станцыя Кальцавой лініі, якая атрымала перасадку.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта