Імя Ян мелі прадстаўнікі роду Радзівілаў: Ян Радзівіл (1474—1522) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Намеснік вількійскі, слонімскі, маршалак гаспадарскі, земскі, кашталян троцкі Ян Радзівіл (1492—1542) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі, дзяржаўца маркаўскі, васілішскі, староста бельскі, жамойцкі. Ян Радзівіл (1516—1551) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста тыкоцінскі, крайчы вялікі літоўскі Ян Альбрэхт Радзівіл (1591—1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі, староста ўпіцкі Ян Мікалай Радзівіл (1681—1729) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы вялікі літоўскі, кашталян віленскі, ваявода навагрудскі. Ян Ежы Радзівіл (1588—1625) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Ян Радзівіл · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.