Будынак стаматалагічнай паліклінікі — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Леніна, 22. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы як дзяржаўная ўстанова.

Архітэктура Аднапавяховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны выцягнуты фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах. Лучковыя вокны з ліштвамі і замковым каменем. Сістэма планіроўкі калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Горак Катэгорыя:Славутасці Горак Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Вуліца Леніна (Горкі)