Жан Марэль По (; нар. , Бінжэрвіль, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца ўкранскага клуба «Крыўбас» з Крывога Рога.
Клубная кар’ера Пачынаў гуляць на радзіме ў клубе «Вільямсвіль», а пазней папоўніў склад наймацнейшага клуба краіны «АСЕК Мімозас», у складзе якога двойчы стаў чэмпіёнам Кот-д’Івуара.
У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна"Торпедо-БелАЗ" арендовал ивуарийского форварда. Стаў трывала з’язляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды. У снежні 2018 года быў выкуплены «Тарпеда-БелАЗ» і стаў іграком клуба на трывалай аснове"Торпедо-БелАЗ" выкупило права на По. У сезоне 2019 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам прыцягваўся да дубля.
У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи", дзе стаў асноўным нападнікам. У ліпені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Жан-Морель По стал свободным агентом і перайшоў у гродзенскі «Нёман»Жан-Морель По стал игроком "Немана", дзе таксама замацаваўся ў складзе.
У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»Жан Морель По покинул "Неман" і неўзабаве быў прадстаўлены ў якасці іграка мінскага «Дынама»Минское "Динамо" объявило о подписании контракта с Жаном Морелем По. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе, з 7 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне.
У студзені 2022 года перайшоў у егіпецкі клуб «Ісмаілі»Жан По перебрался из минского "Динамо" в Египет. У верасні 2022 года ўкраінскі «Крыўбас» дамовіўся з «Ісмаілі» аб арэндзе футбаліста, але праз пытанні з афармленнем дакументаў пераход адбыўся ў студзені 2023 года. У жніўні 2023 года перайшоў у «Крыўбас» на рэгулярнай аснове.
Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах выступаў за нацыянальную зборную Кот-д’Івуара.
Дасягненні Чэмпіён Кот-д’Івуара (2): 2016/17, 2017/18 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі зборнай Кот-д’Івуара па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вільямсвіль Катэгорыя:Ігракі ФК АСЕК Мімозас Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ісмаілі Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог