Бадры Акубардыя (нар. , Пічоры, Грузія) — украінскі футбаліст грузінскага паходжання, абаронца.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў Грузіі, аднак у трохгадовым уросце з-за грузіна-абхазскага канфлікту пераехаў з бацькамі ва Украіну, у горад Бахмач, дзе і пачаў займацца футболам. Пасля восьмага класа перабраўся ў спартыўны інтэрнат у Браварах, а неўзабаве апынуўся ў кіеўскім РВВФК. У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама», на наступны год пачаў гуляць за моладзевы склад сталічнага клуба, дзе за тры сезоны згуляў у 61 матчы.

Улетку 2013 года трэнер моладзевага складу кіяўлян Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2» і ўзяў з сабой некалькі ігракоў, у тым ліку Бадры. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0). У жніўні 2016 года перайшоў у грузінскі клуб «Зугдзідзі», які ўзначальваў украінскі спецыяліст Уладзімір Люты. Пазней вярнуўся ва Украіну, гуляў у Першай лізе за харкаўскі «Геліяс» і «Сумы».

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Гомель»Бадри Акубардия стал игроком "Гомеля", у складзе якога стаў адным з асноўных ігракоў. У чэрвені 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»14 футболистов покинули "Гомель".

У верасні 2020 года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі». У лютым 2021 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком жытомірскага «Палесся», а ў лютым 2022 года перайшоў у тбіліскі «Шэвардэні-1906». У жніўні 2023 года далучыўся да польскай «Канкордыі» з Эльблёнга, дзе гуляў да снежня 2022 года.

Міжнародная кар’ера Выступаў у юнацкіх і моладзевых зборных Украіны розных узростаў. У студзені 2013 года ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дапамог сваёй зборнай стаць фіналістам турніру.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Зугдзідзі Катэгорыя:Ігракі ФК Геліяс Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Сумы Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Руставі Катэгорыя:Ігракі ФК Палессе Жытомір Катэгорыя:Ігракі ФК Шэвардэні-1906 Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Польшчы