Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Блонская сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У 1875 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1886 г. было 65 вучняў.

У 1899 г. на сродкі А. В. Бонч-Асмалоўскага для нарднага вучылішча быў пабудаваны драўляны будынак. У 1900 г. у вучэльні займалася 102 хлопчыкі і 18 дзяўчынак, працаваў настаўнік Пётр і Аляксандр Вяршынскія.

Пасля рэвалюцыі вучылішча ператворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой у 1922 г. налічвалася каля 80 вучняў, працавала 3 настаўніка.

У 1924 г. створана таварыства «Далоў непісьменнасць».

У 1938 г. Блоньская школа стала сямігадовай.

У часы Другой сусветнай вайны школа не працавала, будынак быў спалены. Пасля вайны школа працавала ў былым доме святара касцёла.

У 1962 г. Блоньская школа стала васьмігадовай. У 1970 узведзены тыповы будынак школы на 320 месцаў. Школа была пабудавана на мейсцу былога касцёла езуітаўЮзаф Бака. Геній майго месца. Юрый Важнік. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2018—190 с. ISBN 978-985-7153-49-7.

У 1976 г. рэарганізавана ў сярэднюю агульнаадукацыйную.

Вядомыя выпускнікі Уладзімір Уладзіміравіч Шахловіч — воін-інтэрнацыяналістhttp://afgan.ru/memorial/474shahlovich-vv-afgan-.html. Уладзімір Вікенцьевіч Бабук — беларускі хірург.

Дырэктары школы Ф. П. Акулёнак Рысявец Н. Р. Маргелаў М. А. Яўсейчык Г. І. Газдан М. Ф. Бойка Д. М. Каткоўскі М. І. Паўлаў В. Б. Рымашэскі Наталля Валянцінаўна Матусевічhttps://blon.schools.by/ .

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:1875 год у Беларусі