А́нджэла Антонавіч Кампіёні (, Кома — ) — архітэктар, калежскі сакратар. Аўтар забудовы Горы-Горацкай земляробчай школы (цяпер — Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія) і Батанічнага саду ў Горках. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Кома ў 1790 годзе. Ва ўзросце 14 гадоў апынуўся ў Санкт-Пецярбургу, прыняў расійскае падданства.

Удзельнічаў у аздабленні Анічкава палаца, быў задзейнічаны пры ўзвядзенні будынкаў, якія прылягалі да Біржы, ва ўзвядзенні царквы пры Смольным манастыры ў Пецярбургу.

З 1836 года штатны архітэктар і член Будаўнічай камісіі, зацверджанай для работ па стварэнні Горы-Горацкай земляробчай школы. Кампіёні не толькі ажыццяўляў кантроль над будаўніцтвам, але і займаўся падборам спецыялістаў і майстроў: кавалёў, цясляроў, печнікоў, маляроў, страхароў і інш. Пасля адкрыцця земляробчай школы Кампіёні выкладаў выхаванцам чарчэнне і сельскагаспадарчае будаўніцтва.

У 1847 годзе ён распрацаваў праект дэндрарыя Горацкага батанічнага саду. 6 снежня 1840 года за выдатную і руплівую службу і асаблівую працавітасць у Горы-Горацкай будаўнічай камісіі быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава III ступеніИсторико-культурная ценность — комплекс Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: практическое пособие / сост.: Т. В. Лосева, О. В. Сергейчук. — Горки: БГСХА, 2011. — 44 с..

У сярэдзіне красавіка 1841 года падаў генеральны план Горак і планы больш як дваццаці паселішчаў, якія належалі Горы-Горацкай земляробчай школе. Увосень 1842 года генплан Горак быў ухвалены ў Міністэрстве, а ўвесну наступнага года пачаліся працы па яго рэалізацыі. Мястэчка актыўна развівалася, таму архітэктар выканаў карэктоўку генеральнага плана, якую ў 1845 годзе зацвердзілі ў Пецярбургу імперыі без заўваг.

Увосень 1846 года А.Кампіёні быў звольнены са службы ў Горках, і з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе яшчэ недоўгачасовы час выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Памёр архітэктар 24 снежня 1847 годзе ў Пецярбургу. Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках.

Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Горак Катэгорыя:Архітэктары класіцызму Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Калежскія сакратары