Капчага́йскае () — вадасховішча ў Казахстане, у Алмацінскай вобласці, на рацэ Ілі.

Вадасховішча створана ў 1970 годзе ў выніку будаўніцтва Капчагайскай ГЭС. Плошча паверхні вадасховішча складае 1847 км², даўжыня 180 км, найбольшая шырыня 22 км. Найбольшая глыбіня дасягае 40Капчагайское водохранилище // Неофициальный сайт зооинженерного факультета РГАУ—МСХА м, сярэдняя — каля 15 м. Аб’ём вады 28,14 км³. Ваганні узроўню вады да 2 м. У вадасховішча ўпадаюць рэкі Чылік, Турген, Ісык, Малая Алмацінка, Каскелен.

Выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, рэгулявання сцёку, арашэння і рыбагадоўлі.

Літаратура

Спасылкі Капчагайское водохранилище // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Капчагай — озеро или море? // Новости Казахстана Капчагайское водохранилище // Неофициальный сайт зооинженерного факультета РГАУ—МСХА

Катэгорыя:Басейн Ілі Катэгорыя:Вадасховішчы Казахстана Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе