Аляксандр Фёдаравіч Райпольскі ( — ) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны.

Біяграфія

Скончыў Імператарскі ўніверсітэт Святога УладзіміраПамятная книжка Гродненской губернии на 1888 год. С. 25 . Працаваў урачом з 1863 годаВ. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА) .

У 1875 годзе пераехаў з Кіева ў Гродна і прынамсі да 1903 годаПамятныя кніжкі Гродзенскай губерні за адпаведныя гады займаў там пасаду гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара.

Ужо ў 1875 годзе А. Райпольскі звярнуўся да губернатара з хадатайствам аб адкрыцці ў Гродне школы павітух, першы набор у якую адбыўся восенню 1876 года.

У час руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў А. Ф. Райпольскі бязвыплатна ўзначаліў адзін з лазарэтаў Расійскага Чырвонага Крыжа, у якім знаходзілася значная частка параненых салдат і афіцэраў, што паступалі чыгуначным транспартам у Гродна.

Памёр у 1907 годзе і пахаваны на праваслаўных могілках Гродна.

Грамадская дзейнасць

Складаўся дарадчым членам гродзенскага губернскага ветэрынарнага камітэта.

Быў прэзідэнтам Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні. Па ініцыятыве А. Ф. Райпольскага ў 1888 годзе з членаў Таварыства была створана камісія па вывучэнні санітарнага стану губерні. Вынікі яе працы, апублікаваныя ў мясцовым і спецыяльным друку, мелі велічэзны грамадскі рэзананс, міма якога не маглі прайсці губернскія ўлады.

У 1892 годзе быў старшынёй першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’езду 18-ці сельскіх урачоў губерні.

Узнагароды

ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені знак Чырвонага крыжа доктарскі знак

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў на вуліцы Гараднічанскай у доме Жуў, № 4СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год

Катэгорыя:Постаці расійскай аховы здароўя Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гродзенскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Гігіеністы