Данііл Акімавіч Сібілеў (1819 — не раней за 1901) — беларускі і расійскі медык і арганізатар аховы здароўя. Першы дырэктар Гродзенскай школы павітухИгнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1819 годзе ў Харкаўскай або ЧарнігаўскайПамятная книжка Астраханской губернии на 1887 год. С. 50 губерні. На казённы кошт у 1843 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт.

Знаходзіўся на службе ў .

Пасля дэмабілізацыі займаўся прыватнай практыкай у Ваўкавыску.

У 1872 годзе пыў запрошаны на дзяржаўную службу і прызначаны старшым урачом Гродзенскай акруговай лячэбніцы. За праяўленую стараннасць па службе ў 1877 годзе быў павышаны на пасадзе і прызначаны памочнікам гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара.

Прыклаў вялікія намаганні для стварэння ў Гродне школы павітух. Дзякуючы яго працы была створана матэрыяльная база і распрацаваны навучальныя праграмы. Гэта дазволіла адкрыць школу 1 кастрычніка 1876 годаНГАБ у Гродне. — ф. 9. — воп. 1. — спр. 747. — лл. 5-6.

З 1885 па 1888 год у Астрахані на пасадзе губернскага ўрачэбнага інспектараПамятныя кніжкі Астраханскай губерні за адпаведныя гады.

Узнагароды

ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені знак Чырвонага крыжа медаль «У памяць вайны 1853—1856»

Адрасы

У Гродне на 1885 год жыў на Дравяной вуліцы ва ўласным доме № 12СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год .

Літаратура

Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.)]

Катэгорыя:Астраханскія губернскія ўрачэбныя інспектары Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Постаці расійскай аховы здароўя Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Акушэры Расійскай імперыі