Мексіка з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік свету і лічыцца рэгіянальнай дзяржавай сярэдняй магутнасці«How to compare regional powers: analytical concepts and research topics» . British International Studies Association.Ministry of Foreign Affairs of Japan. mofa.go.jp. Паводле дадзеных Сусветнага банка даход у Мексіцы вышэйшы за сярэдні«Country and Lending Groups». World Bank.. Мексіка з’яўляецца новай індустрыяльнай краінайPaweł Bożyk (2006). «Newly Industrialized Countries». Globalization and the Transformation of Foreign Economic Policy. Ashgate Publishing, Ltd. p. 164. ISBN 0-7546-4638-6.Mauro F. Guillén (2003). «Multinationals, Ideology, and Organized Labor». The Limits of Convergence. Princeton University Press. pp. 126 (Table 5.1). ISBN 0-691-11633-4.N. Gregory Mankiw (4th Edition 2007). «Principles of Economics». Mason, Ohio: Thomson/South-Western. ISBN 0-324-22472-9. і новай сілай«G8: Despite Differences, Mexico Comfortable as Emerging Power». Ipsnews.net.. Па агульным аб’ёме ВУП (каля 2,5 млрд паводле ППЗ у 2018) Мексіка сёння займае 11 месца ў свеце, пераўзыходзячы Канаду і не саступаючы Італіі. Многія аналітыкі лічаць, што ў сярэдзіне ХХІ стагоддзя Мексіка перамясціцца на 5-7 месца. ВУП на душу насельніцтва — адзін з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы (каля 20 000 долараў). Эканоміка цесна звязана з краінамі-партнёрамі па Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗШАMexico (05/09). US Department of State.CRS Report for Congress. Congressional Research Service.. На ЗША прыходзіца каля 70 % мексіканскага экспарту і 55 % імпарту. У 1994 Мексіка першай з лацінаамерыканскіх краін была прынятая ў АЭСР, што робіць гонар яе гаспадарцы, нягледзячы на тое, што Мексіка па ключавых паказчыках — другая з канца ў АЭСР пасля Чылі. Каля 20 % насельніцтва краіны жыве за рысай беднасці.
Прамысловасць Здабыўная У здабыўной прамысловасці традыцыйна развітая здабыча каляровых металаў: срэбра, паліметалічных руд, сурмы, ртуці. Здабываюцца жалезная руда, сера, флюарыт (Мексіка — адзін з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў плавікавага шпату). Па здабычы нафты ў 2016 годзе (2,2 млн барэляў у дзень) Мексіка займала 14 месца ў свецеhttps://www.eia.gov/beta/international/data/browser/#/?pa=00000000000000000000000000000000002&c=ruvvvvvfvtvnvv1vrvvvvfvvvvvvfvvvou20evvvvvvvvvvvvuvo&ct=0&tl_id=5-A&vs=INTL.57-1-AFG-TBPD.A&vo=0&v=H&start=2014&end=2016.
Апрацоўчая
Краіна валодае шматгаліновай прамысловасцю, якая грунтуецца на багатай сыравіннай базе і вялікіх рэзервах таннай працоўнай сілы. Аснову энергетыкі складаюць нафта і прыродны газ. Большая частка электраэнергіі выпрацоўваецца на ЦЭС. На прамысловай аснове дзейнічаюць геатэрмальныя і сонечныя станцыі.
У апрацоўчай прамысловасці найвялікшая роля машынабудавання, у структуры якога выдзяляюцца: традыцыйнае аўтамабілебудаванне. Мексіка збірае аўтамабілі амерыканскіх, японскіх і еўрапейскіх марак для аб’ёмістага ўнутранага рынку і экспарту ў ЗША ды краіны Цэнтральнай Амерыкі. Па агульнай вытворчасці аўтамабіляў (4 млн у 2017) Мексіка займае сёмае месца ў свеце і пры захаванні тэмпаў росту ў 2018 мусіць абысці прызнанага лідара — Паўднёвую Карэю. Па вытворчасці грузавых аўтамабіляў Мексіка ўваходзіць у тройку сусветных лідараў.
інавацыйная электроніка. З пачатку нашага стагоддзя галіна электронікі дэманструе бурны рост. Мексіка займае шостае месца ў свеце па вытворчасці прадукцыі элетронікі і электратэхнікі: тут робяць планшэты, смартфоны, камп’ютары вядомых брэндаў. У 2011 годзе Мексіка экспартавала прадукцыі электронікі на 71 млрд долараў, што складала 30 % яе экспарту. Буйныя нафтаперапрацоўчыя цэнтры сфарміраваліся на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва.Нафтаперапрацоўка развіта недастаткова: з’яўляючыся адным з найбуйнейшых сусветных экспарцёраў нафты, Мексіка імпартуе нафтапрадукты. Традыцыйна развітыя цэментная, лёгкая, харчовая прамысловасць.
Сельская гаспадарка У сельскай гаспадарцы пераважае раслінаводства — кукуруза, рыс, фасоля, пшаніца, памідоры (асноўныя прадукты харчавання); экспартнае значэнне маюць соя, бавоўнік, кава, трапічная садавіна (цытрусавыя, манга, ананасы, папайю). Жывёлагадоўля прадстаўлена ў асноўным развядзеннем буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку. Ва ўзбярэжных раёнах атрымала развіццё рыбалоўства. Развітыя лесанарыхтоўкі.
Транспарт Асноўную ролю ў перавозках грузаў і пасажыраў адыгрывае аўтамабільны транспарт (паўночная і цэнтральная часткі краіны). Галоўныя чыгуначныя магістралі перасякаюць краіну з поўначы на поўдзень і злучаюць гарады Мексікі з ЗША. Мексіка знаходзіцца на скрыжаванні паветраных шляхоў з Паўночнага ў Паўднёвае паўшар’е. Густая сетка нафта- і газаправодаў злучае месцы здабычы з цэнтрамі перапрацоўкі і выкарыстання.
Літаратура