Георгій Цігіеў (нар. , ) — расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ва Уладзікаўказе, аднак з малых гадоў жыў у Беслане, дзе і пачаў займацца футболам. Знаходзіўся ў юнацкіх камандах кастрамскога «Дынама» і «Каламягаў», з 2013 года выступаў за дубліруючыя склады краснадарскай «Кубані» і маскоўскага «Тарпеда». 3 мая 2015 года ў складзе «Тарпеда» дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць казанскага «Рубіна» (2:2).

У ліпені 2015 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з махачкалінскім «Анжы». У лютым 2017 года быў арандаваны маскоўскім «Спартаком» да канца сезона 2016/17, разам з камандай стаў чэмпіёнам Расіі. У чэрвені таго ж года быў выкуплены сталічным клубам і падпісаў чатырохгадовы кантракт. У сезоне 2017/18 згуляў усяго ў трох матчах за асноўную каманду «Спартака», таксама прыцягваўся да «Спартака-2», які выступаў у ФНЛ. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў самарскія «Крылаў Саветаў», за паўгады прыняў удзел у двух матчах.

У сакавіку 2019 года быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з МінскаМинское "Динамо" объявило об аренде у московского "Спартака" Тигиева. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня, пасля вяртання на пасаду галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі, стаў радзей з’яўляцца на полі, а са жніўня гуляў пераважна за дубль. У снежні 2019 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Спартак»Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское "Динамо".

У лютым 2020 года быў заяўлены за «Спартак-2» у ФНЛ, а таксама за асноўную каманду «Спартака» ў Прэм’ер-лізе«Спартак-2» внес в заявку Дьякова и Тигиева. Большую частку сезона 2020/21 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2021 года пакінуў «Спартак».

З 2022 года пачаў выступаць у медыяфутболе.

Міжнародная кар’ера У 2015 годзе прыняў удзел у двух таварыскіх матчах моладзевай зборнай Расіі — супраць моладзевых каманд Беларусі (3:0) і Харватыі (5:0).

Дасягненні Чэмпіён Расіі: 2016/17 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2017/18 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак-2 Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск