«Hravitacyja» () — пяты сольны студыйны альбом Лявона Вольскага, выдадзены 7 лютага 2019 года. Дыск быў запісаны на студыі «Ymir Audio» у Вільнюсе з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам. Ён завяршае трылогію альбомаў «Hramadaznaūstva» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016)Выйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя», Радыё Свабода, 7-02-2019. Сродкі на запіс і выданне кружэлкі былі сабраны праз краўдфандынгВыйшаў новы альбом Лявона Вольскага «Гравітацыя» , 34mag, 7-02-2019. Альбом мае канцэптуальны характар і распавядае пра гісторыю чалавечага жыцця: ад нараджэння да сконуЛявон Вольскі выдаў канцэптуальны альбом (слухаць!) Будзьма беларусамі! .

Спіс кампазіцый

Удзельнікі Лявон Вольскі — вакал, музыка, словы. Снорэ Бергеруд — сола-гітара, бас-гітара, аранжыроўкі, прадзюсаванне. Сіндрэ Скейе — барабаны, перкусія. Джэйм Арэлана — мастэрынгVolski — Hravitacyja на Discogs .

Крытыка Альбом быў названы мацнейшым за «Псіхасаматыку» і «Грамадазнаўства» з-за ўдалага прадзюсавання і аранжыровак. Таксама ў станоўчым плане было адзначана кампазіцыйнае вырашэнне дыска. Асабліва была вылучана песня «Знiклыя людзi», апісаная як «трэк неверагоднай сілы і таленту, неверагодная ўдача для любога музыкі»«Первая работа, написанная без прямой оглядки на смерть жены»: О новом альбоме Лявона Вольского .

Зноскі

Катэгорыя:Альбомы Лявона Вольскага Катэгорыя:Альбомы 2019 года