Модульная бібліятэка для распазнавання аўдыя (, MARF) — з'яўляецца даследчай платформай і падборкай алгарытмаў для апрацоўкі і распазнавання відарысаў (тэксту, прамовы, гуку і т. д.) і апрацоўкі натуральнай мовы. Бібліятэка напісана на Java і арганізавана ў модульную і пашыраемую структуру, якая спрабуе палегчыць дадаванне новых алгарытмаў. MARF можа дзейнічаць як бібліятэка ў праграмах або можа выкарыстоўвацца як крыніца для вывучэння і пашырэння. Разам з бібліятэкай пастаўляюцца некалькі прыкладаў праграм, каб праілюстраваць магчымасці бібліятэкі і паказаць, як выкарыстоўваць структуру. Ёсць таксама досыць дэталёвае кіраўніцтва і даведка па API у фармаце Javadoc. MARF, праграмы, а таксама адпаведны зыходны код і дакументацыя выпускаюцца пад ліцэнзіяй у стылі BSD.

Спасылкі

Катэгорыя:Апрацоўка натуральнай мовы Катэгорыя:Java Катэгорыя:Бібліятэкі Java Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне