Залаты банан (Golden Banana) — паўднёваеўрапейскі мегалаполіс — густанаселеная і высокаўрбанізаваная тэрыторыя, што цягнецца ад іспанскіх Валенсіі і Барселоны, праз паўднёвую Францыю (Праванс) і да заходняй Італіі (Генуі) уздоўж паўночнага ўзбярэжжа захаду Міжземнага мора.https://web.archive.org/web/20110926205501/http://www.oenb.at/de/img/ws_09_tcm14-42773.pdf Насельніцтва Залатога банана сёння складае каля 45 млн чалавек.

Канцэпцыя банана па аналогіі з Блакітным была прапанавана еўрапейскімі эканоміка-географамі ў 1995 годзе ў дакладзе Еўрапейскай камісіі «Europe 2000». Такім чынам, гэтая геаграфічная метафара не толькі канстатуе факт урбанізаванасці тэрыторыі, але і мае на мэце развіццё ўстойлівага турызму, заахвочванне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, ўмацаванне міждзяржаўных адносін, садзейнічанне эканамічнаму развіццю і больш цеснай сувязі паміж Іспаніяй, Італіяй і Францыяй.

Іншая назва Залатога банана — Сонечны пояс (sun belt).

Спасылкі

Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз Катэгорыя:Эканоміка Еўропы Катэгорыя:Мегалаполісы