Залізнычны раён або Чыгуначны раён (, ад  — чыгунка) — раён горада Львова, які ахоплівае заходнюю частку горада, мясцовасці Білагоршча, Лэвандзіўка, Рудна, Скнылівак, Сыгніўка, часткова Багданіўку і Клэпарыў.

Назва Залізнычны раён разам з Шаўчэнкаўскім раёнам — адзін з двух раёнаў, назву якіх не мянялі з савецкіх часоў. Відавочна, яна звязаная з тым, што раён утвораны вакол разгалінаванай сеткі чыгункі — на яго тэрыторыі знаходзіцца галоўны чыгуначны вакзал Львова, а таксама шэраг невялікіх станцый. Акрамя таго, менавіта ў Залізнычным раёне, у асноўным на Лэвандзіўцы, традыцыйна жывуюць работнікі Львоўскай чыгункі, што пачалося яшчэ ў часы актыўнага чыгуначнага будаўніцтва ў Аўстра-Венгрыі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст.

Тэрыторыя Раён ахоплівае значную частку Прывакзальнай — раёна забудовы канца XIX — пачатку ХХ ст., які ўтварыўся вакол галоўнага чыгуначнага вакзала Львова. Акрамя таго ў яго склад уваходзяць такія мясцовасці Львова як Лэвандзіўка, Білагоршча, Скнылівак, Сыгніўка а таксама часткова Багданіўка, Раснэ, часткова Клепарыў. У склад Залізнычнага раёна таксама ўваходзіць пасёлак Рудна, які тэрытарыяльна аддзелены ад Львова палоскай зямель Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобласці.

Галоўнай вуліцай Залізнычнага раёна з’яўляецца частка вуліцы Гарадоцкай — ад царквы Святой Ганны да мяжы горада і Львоўскай кальцавой аўтадарогі. Мяжа раёна ўтворана вуліцамі Шаўчэнкі, якая аддзяляе яго ад Шаўчэнкаўскага раёна, і Кульпаркаўскай, якая аддзяляе яго ад Франкіўскага раёна. Таксама сярод важнейшых вуліц раёна вуліцы Шырокая, Паветраная, Сяйво, Лэвандзіўская (усе на Лэвандзіўцы), а таксама Любінская, Выгоўскага, Патона, Рашыўская. Што тычыцца апошняй, то яе плануецца падоўжыць ад вуліцы Патона да Навуковай.

Галерэя

Катэгорыя:Раёны Львова