Таіса Паўлаўна Агафо́ненка (, г. Кляшчэлі, або в. Волька Выганоўская, Беластоцкае ваяводства, Польшча — , Мінск) — майстар мастацкага саломапляцення. Дачка Веры Ільінічны Гаўрылюк.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і Паўла Іванавіча і Веры Ільінічны Гаўрылюкоў (у дзявоцтве Карпюк). Бацькі нарадзіліся недалёка ад Белавежскай пушчы. Бацька ўдзельнічаў у стварэнні ў сваёй вёсцы тэатральных пастановак, збіраў фальклорНаталля РУСАК. Мроя-конь Таісы Агафоненка // «Культура». 10 (828) 08.03.2008. Калі пасля Другой сусветнай вайны Беласточчыну перадалі Польшчы, Гаўрылюкі выехалі ва Украіну, але ўрэшце вярнуліся ў Брэст.

Скончыла ў 1957 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучылася ў А. Мазалёва, П. МасленікаваPawlik z Wólki czyli Paweł Gawryluk. Pojechali ze strachu. З 1965 года працуе на Мінскай мастацка-галантарэйнай фабрыцы, дзе заснавала промысел саломапляцення.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Жыла ў Мінску.

Творчасць

Майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рабіла роспіс па тканіне, апошнія гады працавала ў тэхніцы саломкі.

Аддавала перавагу кампазіцыям на матывы народных святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру.

Асноўныя творы: кампазіцыі «Маладая маці», «Па грыбы», «Пастух», «Гануля», «Ехаў дзед на кірмаш», «Каляднікі», «Настачка», шматлікія саламяныя конікі і павукі. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтва Катэгорыя:Саломапляценне