Вяртсіля (, ) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Сартавальскага раёна Рэспублікі Карэліі, адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт Вяртсільскага гарадскога паселішча. Размешчаны на рацэ Юўван’ёкі, за 5 км ад мяжы з Фінляндыяй, за 65 км ад Сортавалы. Чыгуначная станцыя і буйны кантрольна-прапускны пункт «Вяртсіля-Ніірала» на расійска-фінляндскай мяжы. З 1918 года — у складзе незалежнай Фінляндыі. Падчас савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў пасёлак моцна пацярпеў. Вяртсіля забрана ў склад Карэла-Фінскай ССР СССР па ўмовах Маскоўскага дагавора 1940 года.

Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1946 года. Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Алесь Віктаравіч Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Карэліі