Падбярэ́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Падбярэзь.
Утвораны 25 мая 1967 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці БССР. У склад сельсавета ўвайшлі 23 населеныя пункты: вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны з Багданаўскага сельсавета і вёскі Лаўскі Брод і Макарынята з Забрэжскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).. У 1976 годзе скасавана вёска ЛастаяРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 753 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 98,0 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1967 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе