Полк Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Глыбо́кае» () — пяхотнае падраздзяленне Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якое размяшчалася ў Падсвіллі і Глыбокім у 1927—1939 гадах. Полк удзельнічаў у абароне дзяржаўных межаў падчас паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.
Гісторыя Восенню 1927 года ў складзе трэцяй памежнай брыгады была ўтворана 3-я паўбрыгада аховы памежжа, камандаванню якой сталі падпарадкоўвацца два памежныя батальёны і два кавалерыйскія эскадроны. Кіраўніцтва паўбрыгады знаходзілася спачатку ў мястэчку Падсвілле, але 15 студзеня наступнага года было перанесена ў Глыбокае, у прадмесце Беразвечча, дзе размясцілася ў будынках былога базыльянскага кляштара.
Улетку 1929 г., у выніку дзеяння правіла, паводле якога адзінкі Корпуса аховы памежжа атрымлівалі назвы згодна з мясцовасцямі іх размяшчэння, трэцяя паўбрыгада была пераназвана ў полк «Глыбокае», які стаў падпарадкоўвацца камандаванню брыгады «Вільна», але склад палка пры гэтым застаўся нязменным. Адміністрацыйна-гаспадарчым аддзелам для падраздзялення стаў сёмы памежны батальён.
З-за падзела 1 сакавіка 1934 г. адзінай кулямётнай роты пры цэнтральнай унтэр-афіцэрскай школе ў складзе палка «Глыбокае» адчынілася падобная ўстанова. Рота складалася з камандавання, гаспадарчай дружыны і двух узводаў для 70 навучэнцаў. Падпарадкоўвалася непасрэдна камандаванню палка, пры гэтым утварала асобную адміністратыўную адзінку, штаб якой дыслакаваўся ў Беразвеччы.
Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», адным з вынікаў якой стала рэарганізацыя палка «Глыбокае» шляхам уваходжання ў яго склад батальёна «Слабодка» і нядаўна ўтворанага батальёна «Беразвечча», а таксама рэфармаванне кіраўніцтва падраздзялення. Пасля скасавання брыгады «Вільна» полк стаў падпарадкоўвацца непасрэдна камандаванню Корпуса аховы памежжа, а яго склад пашырыўся за кошт уключэння кавалерыйскага эскадрона «Друя» і станцыі паштовых галубоў «Паставы».
У трэцяй дэкадзе сакавіка 1939 г. была праведзена мабілізацыя рэзервовага батальёна «Беразвечча» і трох кавалерыйскіх эскадронаў. 26 жніўня, па сканчэнні мабілізацыі, эскадроны былі ператранспартаваны да чыгуначнай станцыі Русец, на паўночны ўсход ад Велюня, дзе ўвайшлі ў склад кавалерыйскага згуртавання «Фелікс». Батальён «Беразвечча» быў перадыслакаваны ў раён Жыўца і далучыўся да 2-га пяхотнага палка Корпуса аховы памежжа. У красавіку быў мабілізаваны, а пазней — перамешчаны ў раён Аўгустава батальён «Слабодка».
24 жніўня 1939 г., падчас тэрміновай мабілізацыі, памежнае падраздзяленне «Глыбокае» стала асновай для ўтварэння 3-га пяхотнага палка Корпуса аховы памежжа, які быў уключаны ў склад .
Пасля завяршэння ўсеагульнай мабілізацыі полк аднавіў сваю дзейнасць пры дапамозе адноўленых батальёнаў «Лужкі» і «Падсвілле», але адзін з батальёнаў — «Слабодка» — так і не быў рэканструяваны. Па ўзнаўленні полк працягнуў ахову дзяржаўнай мяжы з БССР даўжынёй 164.450 км.
Напад на полк 17 верасня каля 4.00 пачаўся бой паміж палком «Глыбокае» і атакуючай яго групай «Полацк» камдыва Аляксеева, а таксама з падпарадкаванымі ёй аддзеламі памежных войскаў НКУС. На яго левым флангу батальён «Лужкі» маёра Францішка Бенрата падвергся нападу 12-га савецкага аддзела аховы памежжа палкоўніка Бусарава пры падтрымцы танкаў і дыверсантаў. Усе падпарадкаваныя гэтаму батальёну адзінкі абараняліся, але хутка былі знішчаны: 3-я памежная рота гэтага падраздзялення згубіла камандзіраў усіх сваіх стражніцаў, а 1-я і 2-я роты страцілі больш за палову жаўнераў. Камандзір палка аддаў загад рэшткам 1-й і 2-й памежных ротаў, а таксама рэзерву і кіраўніцтву батальёна «Лужкі» апоўдні 17 верасня пакінуць Лужкі і адысці ў бок Вільна. Тое ж самае зрабіў і штаб батальёна «Падсвілле», які панёс меншыя страты асабовага складу, чым «Лужкі».
Батальёны палка ў выніку страты заставаў пачалі адступаць у кірунку Глыбокага. Камандаванне падраздзялення яшчэ раніцай пакінула Беразвечча і адышло ў напрамку Мосара і Відзаў. Каля 19.00 кіраўніцтва палка і батальён «Падсвілле» аб’ядналіся з рэшткамі батальёна «Лужкі», пасля чаго працягнулі рух. Уначы памежнікі напаткалі савецкія танкі, і пасля непрацяглага бою афіцэры палка трапілі ў палон. На наступны дзень ацалелыя часткі «Глыбокага» сабраліся ў Мосары і працягнулі адступленне да мяжы з Латвіяй, аднак на падыходзе да Глыбокага ў выніку раптоўнага сутыкнення з падраздзяленнямі 5-й стралковай дывізіі палкоўніка Кузьмы Галіцкага 30 польскіх жаўнераў былі ўзяты ў палон, а астатняя частка палка апынулася разрозненай.
Структура
Камандаванне палка Кавалерыйскі эскадрон «Друя» Кавалерыйскі эскадрон «Лужкі» Кавалерыйскі эскадрон «Падсвілле» Рэзервовы батальён «Беразвечча» Станцыя паштовых галубоў «Паставы» Метэаралагічны пост Дзісненская паўбрыгада народнай абароны
5-ы памежны батальён «Лужкі» Камандаванне батальёна Рэзервовая рота Кулямётная рота Узвод сувязі 1 памежная рота «Малашкі» 2 памежная рота «Цвеціна» 3 памежная рота «Лявонпаль»
7-ы памежны батальён «Падсвілле» Камандаванне батальёнам Рэзервовая рота Кулямётная рота Узвод сувязі 1 памежная рота «Крыжоўка» 2 памежная рота «Празарокі» 3 памежная рота «Дзіўнікі»
19-ы памежны батальён «Слабодка» Камандаванне батальёнам Рэзервовая рота Кулямётная рота Узвод сувязі 1 памежная рота «Друя» 2 памежная рота «Дундзеры» 3 памежная рота «Мяжаны»
Кіраўніцтва
Камандзіры палка 1927 — верасень 1931 — падпалкоўнік дыпламаваны Уладзіслаў Зубаш-Каліньскі кастрычнік 1931 — студзень 1934 — палкоўнік дыпламаваны Зыгмунт Богуш-Шышко студзень 1934 — 23 лістапада 1938 — палкоўнік дыпаламаваны Люцыян Янішэўскі 13 лютага 1939 — жнівень 1939 — палкоўнік Здзіслаў Аляксандр Заячкоўскі жнівень 1939 — верасень 1939 — падпалкоўнік Ян Святкоўскі
Штат палка ў чэрвені 1939 года Камандзір — палкоўнік Здзіслаў Аляксандр Заячкоўскі Намеснік камандзіра — падпалкоўнік Ян Святкоўскі Ад’ютант — капітан Стэфан Казлоўскі Камандзір сувязі — капітан Зыгмунт Аўгуст Тамашэўскі Камандзір эскадрона «Лужкі» — ротмістр Геліадор Рамашкевіч Камандзір эскадрона «Падсвілле» — ротмістр Здзіслаў Антоні Бараноўскі Камандзір эскадрона «Друя» — ротмістр Гвідон Саломан
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Корпус аховы памежжа Катэгорыя:XX стагоддзе ў Глыбокім