Анатоль Сяргеевіч Леанцю́к ( — ) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1975), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Марынаўка (зараз у Украіны). Скончыў сярэднюю школу, у 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Быў залічаны ў аспірантуру пры кафедры нармальнай анатоміі пад кіраўніцтвам Д. М. Голуба, якую скончыў у 1958 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие, строение и связи межреберных нервов у человека»Леонтюк Анатолий Сергеевич (к 80-летию со дня рождения) // Медицинский журнал, 2012, № 1. . З 1958 года асістэнт, дацэнт, у 1971—1997 гг. загадчык кафедры гісталогіі. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Закономерности морфогенеза грудной клетки и ее иннервация у человека и животных».
Навуковая дзейнасць А. С. Леанцюку належаць навуковыя працы эмбрыянальным марфагенезе органаў, нервовай і эндакрыннай сістэм, эмбрыянальным развіцці кітападобных, эксперыментальнай марфалогіі і транспланталогіі. З’яўляецца аўтарам больш за 850 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Аўтар больш за 40 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Аўтар і сааўтар вучэбных дапаможнікаў «Основы возрастной гистологии», «Информационный анализ в морфологических исследованиях», «Гистология в вопросах и ответах». Пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка распрацавана тыповая праграма па гісталогіі для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Прымаў удзел у міжнародных і нацыянальных кангрэсах марфолагаў Расіі, Літвы, Чэхіі, Украіны, Эстоніі.
Сярод апублікаваных прац: Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з Л. А. Леанцюк і А. І. Сыкала), Возрастная гистология. Ч. 1—5. — Мн., 1996. (у сааўтарстве).
Грамадская дзейнасць Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Член Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый Навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі Старшыня Праўлення Мінскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Член Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Віцэ-прэзідэнт Беларускага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Намеснік старшыні рэспубліканскай вучэбна-метадычнай камісіі па медыка-біялагічным дысцыплінам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Старшыня наменклатурнага камітэта па марфалогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Член праблемна-экспертнай камісіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Марфалогія чалавека і жывёл»
Узнагароды і званні Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)» Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009). Ордэн Дружбы народаў Медаль Пуркінье ўніверсітэта горада Брно Медаль імя М. І. Пірагова Ганаровыя граматы і падзякі
Крыніцы
Літаратура
Памяти Анатолия Сергеевича Леонтюка : [некролог] // Здравоохранение. — Минск, 2010. — № 11. — С. 80. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях Леонтюк Анатолий Сергеевич // Сайт БДМУ Леонтюк Анатолий Сергеевич (к 80-летию со дня рождения) // Медицинский журнал, 2012, № 1. К 80-летию со дня рождения Анатолия Сергеевича Леонтюка // Сайт БДМУ Кусливая Л. Профессор Анатолий Леонтюк: «Научные идеи рождаются, чтобы помочь больным» // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Гістолагі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Гістолагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ