Манетачка (, сапраўднае імя Лізавета Андрэеўна Гырдымава (); нар. , Екацярынбург) — расійская спявачка, музыкантка, кампазітарка і аўтарка песень. У творчасці пераважаюць жанры поп-рок і антыфолк, з канца 2016 года яе песні ўтрымліваюць элементы электроннай музыкі.

Біяграфія Нарадзілася 1 чэрвеня 1998 года ў Екацярынбургу. Бацька, Андрэй Еўсцігнеевіч Гырдымаў, па прафесіі будаўнік, маці, Алена Аляксандраўна Гырдымава, працуе ў турыстычнай кампаніі. У 2014 годзе пайшла ў дзясяты клас Спецыялізаванага вучэбна-навуковага цэнтра Уральскага федэральнага ўніверсітэта. Скончыўшы адзінаццаць класаў, у 2016 годзе паступіла на спецыяльнасць «прадзюсаванне» ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДIК) ў Маскве на завочную форму навучання.

У снежні 2020 года выйшла замуж за прадзюсара Віктара Ісаева.

Творчасць Ліза грае на піяніна і складае вершы.

Першапачаткова яна бачыла сваёй мэтавай аўдыторыяй пятнаццацігадовых дзяўчынак «з ружовымі валасамі», але ў выніку на творчасць спявачкі сталі звяртаць увагу людзі цалкам розных узроставых катэгорый незалежна ад полу.

1 чэрвеня 2017 г. апублікавала на YouTube-канале відэа на песню «Чайлдфры», запісаную разам з хіп-хоп-выканаўцам Noize MC.

25 мая 2018 года Манетачка выпусціла новы альбом пад назвай «Размалёўкі для дарослых» з 10 песень на лэйбле «M2», пад якім выпускаюцца такія выканаўцы, як Бі-2 і Дэльфін. Усе песні з гэтага альбома патрапілі ў чарт топ-100 «Яндэкс Музыкі», а трэк «Німфаманка» заняў першае месца.

28 мая 2018 года выступіла на шоў «Вячэрні Ургант», дзе выканала песню «Кожны раз». Іван Ургант, прадстаўляючы спявачку тэлегледачам, заявіў, што «некаторыя з крытыкаў» лічаць новы альбом Манетачкі «Размалёўкі для дарослых» «адным з галоўных рускамоўных альбомаў гэтага года». 1 чэрвеня 2018 года, у дзень народзінаў Манетачкі, у Маскве адбыўся канцэрт-прэзентацыя новага альбома і кліпа на песню «Запарожац».

Дыскаграфія Альбомы

2016 — «Психоделический клауд-рэп» () 2018 — «Раскраски для взрослых» () 2020 — «Декоративно-прикладное искусство» () 2024 — «Молитвы. Анекдоты. Тосты»

Міні-альбомы 2017 — «Я Лиза» ()

Сінглы

2016 — «Гоша Рубчинский» () 2016 — «Новая форма капитала» () 2016 — «Козырный туз» () 2016 — «Ушла к реалисту» () 2016 — «Завод» () 2016 — «Здравствуйте, Анджелина» () 2017 — «Папочка, прости» () 2017 — «Риса-чан» () 2017 — «Последняя дискотека» () 2018 — «Не хочу ничего знать» () 2018 — «На заре» () 2019 — «Падать в грязь» ()

Відэакліпы 2017 — «Ушла к реалистам» 2017 — «Чайлдфри» (feat. Noize MC) 2017 — «Прощай, мой Екатеринбург!» 2017 — «Последняя дискотека» 2018 — «Нити ДНК» (feat. «Би-2») 2018 — «90» 2018 — «Нити ДНК» (feat. «Би-2») 2019 — «Нимфоманка» 2019 — «Падать в грязь»

Спасылкі Монеточка у Дудя: новая жизнь, новый дом, новый альбом