Дзмітрый Шалудзька (нар. , Данецк, Растоўская вобласць) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пасля пераезду ў Беларусь выступаў за каманды «Мінск», «Рудзенск»Профіль на footballtop.ru. У 2010 годзе гуляў на аматарскім узроўні за «Іслач», пасля вярнуўся ў «Рудзенск».
У студзені 2012 года прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе не здолеў, правёўшы за каманду ўсяго 5 матчаў. У лютым 2013 года перайшоў у «Бярозу-2010», дзе спачатку быў трывалым іграком асновы, аднак у сезоне 2014 страціў месца ў складзе.
У 2015 годзе папоўніў склад «Вікторыі» з Мар’інай Горкі, аднак правёў толькі адзін матч і завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск