10-я армія — аператыўнае агульнавайсковае аб’яднанне (армія) у складзе Узброеных Сіл СССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Скарочанае найменне — 10 А.
Першае фарміраванне Сфарміраваная ў 1939 годзе ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе. У верасні 1939 года ўдзельнічала ў Польскім паходзе РСЧА.
Да лета 1941 года размяшчалася ў Беластоцкім выступе і ўваходзіла ў склад Заходняга фронту. 21 чэрвеня 1941 года ў складзе арміі было ўпраўленне, два (6-ы і 13-ы) механізіраваных (колькасць танкаў — 1 021 і 282 адпаведна), адзін (6-ы) кавалерыйскі і два (1-ы і 5-ы) стралковыя карпусы, адна асобная (155-я) стралковая і адна (9-я) змяшаная авіяцыйная дывізія (409 самалётаў). Усяго ў 10-й арміі было 15 дывізій, у тым ліку стралковых — 6, танкавых — 4, матарызаваных — 2, кавалерыйскіх — 2 і авіяцыйных — 1. Такім чынам 10-я армія была на той момант другой па магутнасці (пасля 9-й) з усіх армій, якія прымалі ўдзел у адбіцці агрэсіі.
З пачаткам вайны з Германіяй ўдзельнічала ў франтавым контрудары у раёне Гродна і ў абарончых баях у Беларусі на беластоцкім накірунку. Да канца чэрвеня нямецкія войскі групы армій «Цэнтр» атачылі 3-ю, 4-ю і 10-ю арміі ў Беластоцка-Мінскім «катле». У выніку ўсе злучэнні і часці 10-й арміі былі разгромленыя. 30 чэрвеня пры спробе перасекчы шашы Баранавічы-Мінск упраўленне арміі было знішчана, рэшткі войскаў, якія выйшлі з акружэння, былі звернутыя на даўкамплектаванне 4-й арміі.
Камандуючы 10-й арміяй генерал-маёр К. Дз. Голубеў і начальнік артылерыі арміі генерал-маёр М. М. Барсукоў выйшлі з акружэння ў складзе зводнай групы 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада НКУС СССР, у канцы ліпеня Голубеў быў прызначаны камандуючым 13-й арміяй, якая ўдзельнічала ў той момант у бітве пад Смаленскам.
Склад арміі на 22.06.1941 Упраўленне 1-ы стралковы корпус (генерал-маёр Ф. Дз. Рубцоў, Беласток) 2-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Д. Грышын, Асавец) 8-я стралковая дывізія (палкоўнік М. І. Фамін, Ставіскі) 5-ы стралковы корпус (генерал-маёр А. В. Гарнаў, Бельск) 13-я стралковая дывізія (генерал-маёр А. З. Навумаў, Замбраў) 86-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Зашыбалаў, Цехановец) 6-ы механізаваны корпус (генерал-маёр М. Г. Хацкілевіч, Беласток) 4-я танкавая дывізія (генерал-маёр А. Г. Пататурчаў, Беласток) 7-я танкавая дывізія (генерал-маёр С. В. Барзілаў, Хорашч) 29-я матарызаваная дывізія імя Фінляндскага пралетарыяту (генерал-маёр І. П. Бікжанаў, перадыслацыравалася з Слоніма ў Беласток) 4-ы матацыклетны полк 185-ы асобны батальён сувязі 41-ы асобны мотаінжынерны батальён 13-ы механізаваны корпус (генерал-маёр П. М. Ахлюсцін, Бельск) 25-я танкавая дывізія (палкоўнік М. М. Нікіфараў, Лапы) 31-я танкавая дывізія (палкоўнік С. А. Каліховіч, Боцькі) 208-я мотарызаваная дывізія (палкоўнік У. І. Нічыпаровіч, Гайнаўка) 6-ы казачы кавалерыйскі корпус імя І. В. Сталіна (генерал-маёр І. С. Нікіцін , Ломжа) 6-я кавалерыйская дывізія (генерал-маёр М. П. Канстанцінаў, Ломжа) 36-я кавалерыйская дывізія (генерал-маёр Я. С. Зыбін, Ваўкавыск) 113-я стралковая дывізія (генерал-маёр Х. М. Алавердаў, Семятычы) 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў, Баранавічы) 64-ы Замбраўскі УР (цяпер Замбраў, Польшча, камендант — палкоўнік М. А. Берднікаў, начальнік штаба — палкоўнік М. В. Шытаў) 66-ы Асавецкі УР (камендант — палкоўнік С. М. Дролін) 6-я процітанкавая артылерыйская брыгада 124-ы гаўбічны полк РГК 375-ы гаўбічны полк РГК 311-ы гарматны артылерыйскі полк РГК 10-ы інжынерны полк шэраг асобных часцей 9-я змешаная авіядывізія (камандзір — генерал-маёр C. А. Чарных). Базавалася на аэрадромах Беласток, Сябурчын, Высока-Мазавецке, Далубова, Тарнава. Штаб дывізіі размяшчаўся ў Беластоку. У склад дывізіі ўваходзілі: 41-ы зап (Сябурчын) 124-ы зап 126-ы зап (базаваўся на аэрадроме Далубова (цяпер Dołubowo, Польшча) у 22 км ад мяжы) 129-ы зап (базаваўся на аэрадроме Тарнова (цяпер Tarnowo-Goski, паблізу г. Беластоку, Польшча) у 12 км ад мяжы)
Перад вайной лётчыкі перавучыліся на самалёты МіГ-3. На аэрадромах знаходзіліся і старыя самалёты І-16, І-15 біс. У 41-м зап налічвалася 100 самалётаў МіГ-3 і 19 І-15 біс, у 124-м зап — 78 МіГ-3 і 29 І-16, у 126-м зап — 68 МіГ-3 і 23 І-16, у 129-м зап — 57 МіГ-3 і 61 І-16. Усяго ў 9-й сад налічвалася 435 знішчальнікаў.
Камандаванне Камандуючы арміяй — генерал-маёр Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў Начальнік штаба — генерал-маёр Пётр Іванавіч Ляпін Член Ваеннага савета — брыгадны камісар Дзмітрый Георгіевіч Дуброўскі
Другое фарміраванне Утворана 1 кастрычніка 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 30 верасня 1941 г., на паўднёва-заходнім накірунку (на Паўднёвым фронце) з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК.
З-за напружанай абстаноўкі фарміраванне не было скончана і войскі былі перададзеныя ў іншыя воінскія злучэнні. 17 кастрычніка 1941 г. армія была расфармаваная.
Камандаванне Камандуючы арміяй — генерал-лейтэнант Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў (верасень — кастрычнік 1941 г.) Начальнік штаба — генерал-маёр Іван Іванавіч Іваноў (верасень — кастрычнік 1941 г.) Член Ваеннага савета — карпусны камісар Цімафей Лявонцьевіч Нікалаеў (кастрычнік 1941 г.) Камандуючы ВПС арміі — палкоўнік Віктар Яфімавіч Несцерцаў (кастрычнік — лістапад 1941 г.)
Трэцяе фарміраванне Утворана 1 лістапада 1941 г. на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 21 кастрычніка 1941 г. № 004038 (ЦАМО ф.148а оп.3763. д. 93 л. 77) у Прыволжскай ваеннай акрузе. У склад арміі ўключаліся: 326-я стралковая дывізія — Пенза; 324-я — Пенза; 322-я — Кузнецк; 330-я — Сызрань; 323-я стралковая дывізія — Пятроўск. Акрамя таго, дзве стралковыя брыгады павінны былі прыбыць з Уральскай ваеннай акругі. Штаб арміі разгортваўся ў горадзе Кузнецк. 29 лістапада 1941 года часці гэтай арміі (згодна дырэктывы ад 24 лістапада 1941 года № оп/2995) былі перадыслакаваныя ў наступныя пункты: 328-я стралковая дывізія — Турлатава, Выгарадок; 322-я стралковая дывізія — Рыбнае; 330-я стралковая дывізія — Разань; 323-я стралковая дывізія — Спаск-Разанскі; 326-я стралковая дывізія — Шылаў; 57-я кавалерыйская дывізія — Канін (паўночна-ўсход ад Ряжска); 75-я кавалерыйская дывізія — Разань. Штаб арміі і часці сувязі знаходзіліся ў Шылаве. Уваходзіла ў непасрэднае падпарадкаванне Стаўцы ВГК, пасля перададзена ў падпарадкаванне Заходняму фронту, прымала ўдзел у бітве за Маскву. Далей да жніўня 1943 года вяла абарончыя баі ў раёне Кірава (Калужская вобласць), у жніўні-кастрычніку прымала ўдзел у Смаленскай аперацыі 1943 года.
23 красавіка 1944 года армія была расфармаваная на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 г. На базе упраўлення арміі было створана палявое ўпраўленне 2-га Беларускага фронту, а войскі і займаемая арміяй паласа абароны перададзеныя ў 49-ю армію.
Склад Упраўленне 322-я стралковая дывізія 323-я стралковая дывізія 324-я стралковая дывізія 325-я стралковая дывізія 326-я стралковая дывізія 328-я стралковая дывізія 330-я стралковая дывізія 57-я кавалерыйская дывізія 75-я кавалерыйская дывізія ВПС 10-й арміі артылерыйскія, інжынерныя і іншыя часці
ВПС 10-й арміі складаліся з авіяцыйных часцей: ПерыядНайменне01.02.42 — 28.02.194220-ы знішчальны авіяцыйны полк25.01.1942 — 10.02.194232-гі знішчальны авіяцыйны полк25.01.1942 — 30.03.194266-ы знішчальны авіяцыйны полк02.12.1941 — 25.01.1942706-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк07.01.1942 — 22.05.1942681-ы блізкі бамбардзіровачны авіяцыйны полк25.01.1942 — 30.03.1942685-ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк09.05.1942 — 01.03.1943880-ы змешаны авіяцыйны полк28.02.1942 — 28.05.1942359-я асобная авіяцыйная эскадрылля
Камандуючыя Першага фарміравання Аляксандр Нічыпаравіч Чэрнікаў (З 1939 года па 26.07.1940 года), генерал-маёр Канстанцін Дзмітрыевіч Голубеў (03.1941 — 5.07.1941), генерал-маёр, армія расфармаваная
Другога фарміравання Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў (01.10.1941 — 17.10.1941), генерал-лейтэнант, армія расфармаваная
Трэцяга фарміравання Піліп Іванавіч Голікаў (01.11.1941 — 01.02.1942), генерал-лейтэнант Васіль Сцяпанавіч Папоў (02.02.1942 — 04.1944), генерал-маёр, з чэрвеня 1942 генерал-лейтэнант. Васілій Дзмітрыевіч Кручонкін (04.1944 —), генерал-лейтэнант
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі 10-я армія на samsv.narod.ru 10-я армія на victory.mil.ru
Катэгорыя:Агульнавайсковыя арміі СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны