Валянціна Іосіфаўна Градовіч (15 мая 1928, Вінаградаўка — 31 мая 1995, Мінская вобласць) — цялятніца саўгаса «Раванічы» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Член ЦК Кампартыі Беларусі.
Біяграфія Нарадзілася ў 1928 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Вінаградаўка Чэрвеньскага раёна. У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Раванічы. З 1945 года працавала на садовым участку саўгаса «Раванічы». З 1947 года — цялятніца на саўгаснай ферме, дзе прапрацавала наступныя трыццаць гадоў.
Неаднаразова ўдзельнічала ва Усесаюзнай выстаўцы ВДНГ СССР у Маскве.
Па выніках (1959—1965) сярэднясутачнае прыбаўленне ў замацаванага за Валянцінай Градовіч маладняку буйной рагатай жывёлы склаў 950 грамаў. Указам ад 22 сакавіка 1966 года была ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У 1971 годзе абіралася дэлегатам XXVII з’езда Кампартыі Беларусі, членам Цэнтральнага камітэта.
Памерла 31 мая 1995 года.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы — указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Дружбы народаў
Памяць Імя В. І. Градовіч змешчана на таблічцы на Алеі Герояў Чэрвеньскага раёна ў горадзе Чэрвень, адкрытай ў 2010 годзеКнига «Память» // Cherven Regional Executive Committee.
Літаратура В. Павлович, Нелёгкие будни // Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 1. / Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило. — Мн.: Беларусь, 1981.— 414 с., ил., стр. 202—206. Знаменитые выпускники // Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Раваніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа»
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦК КПБ