«Пакруойіс» () — літоўскі футбольны клуб з Пакруойіса, які існаваў у 2016—2019 гадах.
Гісторыя «Пакруойіс» быў створаны ў студзені 2016 года, замяніўшы расфарміраваны ў жніўні 2015 года іншы клуб з горада, «Круою». «Пакруойіс» адмаўляў гістарычную сувязь з «Круояй», аднак узяў у свае шэрагі шмат яе былых футбалістаў і галоўнага трэнера Айдаса Дамбраўскаса. Клуб намераваўся ў 2016 годзе выступаць у Першай лізе, аднак не атрымаў ліцэнзію і ў выніку выступіў у зоне «Захад» Другой лігі, дзе атрымаў упэўненую перамогу.
Сезон 2017 у Першай лізе каманда пачала добра і ішла адным з лідараў, аднак няўдалы канец пакінуў яе на 9-м радку. У сезоне 2018 пасля першай паловы турніру «Пакруойіс» ішоў на другім месцы, аднак завяршыў чэмпіянат сёмым. У 2019 годзе каманда заняла апошняе 15-е месца і спыніла існаванне, ігракі і трэнеры ў наступным годзе далучыліся да клуба «СЦ Пакруойіс» з Трэцяй лігі.
Дасягненні Нацыянальныя Другая ліга 15px Пераможца (1): 2016
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат Літвы СезонЛігаГалыАчкіЗаўвагі 2016 Другая — зона Захад (Д3)1 18 16 2 0 67–17 50 15px Выхад у Першую лігу 2017 Першая (Д2) 9 28 11 6 11 40–46 39 2018 Першая (Д2) 7 26 13 3 10 44–44 42 2019 Першая (Д2) 15 28 3 3 22 25–145 12 15px Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
Спасылкі Старонка ў Facebook
Пакруойіс Катэгорыя:Пакруойіс Катэгорыя:Зніклі ў 2019 годзе