Стафан Ян Слізень (? — да 5 ліпеня 1707) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Аляксандра Казіміра, стольніка ашмянскага. Падстароста ашмянскі з 1681 года, пісар земскі ашмянскі з 1683 года, Рэферэндар вялікі літоўскі з 15 чэрвеня 1705 года па 1707, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.

Пад сцягамі караля Яна Сабескага браў удзел у бітвах пад Няміравам, Комарна, Калішам, Хацінам; з Сяняўскім — у Валахіі. Пазней усё падзеі апісаў у рыфмаваным дыярыушы. У 1705 годзе браў удзел у Сандамірскай канфедэрацыі ад Віленскага ваяводства.

Творы Haracz krwią turecką Turkom wypłacony. — Wilno. — 1674. фрагменты: Wójcicki K. W. Stare gawędy i obrazy. Т. 1. — Warszawa. — 1840. — s. 196—200. Górski K. M. Król Jan III w poezji polskiej XVII w. // Pisma literackie. — Kraków. — 1913.

Літаратура Віцько Д. В. Silva rerum Стафана Яна Слізня XVII—XVIII стст. з успамінамі Аляксандра Слізня за 1561—1649 гг. (са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. — Мн., 2009. — С. 62-88.

Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut. Т. 3. Piśmiennictwo Staropolskie. — Warszawa. — 1965. — s. 324. Poczobut-Odlanicki J. W. Pamiętnik. — Warszawa. — 1987.

Стафан Ян Катэгорыя:Падстаросты ашмянскія Катэгорыя:Пісары земскія ашмянскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты крэўскія Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Аўтары знакамітых дзённікаў Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Памерлі ў 1700-я гады