Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 9 красавіка 2011 г.

Кампанія

У красавіку 2010 г. Нацыянальны сход Джубуці ўнёс змены ў Канстытуцыю, якія дазвалялі І. А. Геле ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах 2011 г. Пачынаючы з лютага 2011 г. у Джыбуці прайшлі акцыі пратэсту выкліканыя «Арабскай вясной». Пратэстоўцы патрабавалі адстаўкі дзеючага прэзідэнта І. А. Геле. У турмах апынуліся шматлікія лідары апазіцыі. Апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары.

21 сакавіка 2011 г., па патрабаванню ўрада Джыбуці, краіну пакінула арганізацыя Міжнародныя дэмакраты, якая фінансуецца USAID, і планавала назіраць ха ходам выбараў.

Адзіны альтэрнатыўны кандыдат, прэзідэнт Канстытуцыйнага савета Джыбуці ў 2005 г. Мохамед Варсама Ragueh, заявіў пра парушэнні падчас выбараў.

Вынікі #ПартрэтКандыдатПартыяКолькасць галасоў%1Ісмаіл Амар Геле<small>(1946—)Народны рух за прагрэс89,94280,632—Мохамед Варсама Ragueh—21,60519,37 Несапраўдныя бюлетэні———— Усяго——111,54773,39 Зарэгістраваныя выбаршчыкі——152,000100

Катэгорыя:Выбары ў Джыбуці Катэгорыя:Падзеі 9 красавіка Катэгорыя:Красавік 2011 года Катэгорыя:Выбары 2011 года Катэгорыя:2011 год у Афрыцы