«Тры ко́леры» (, ) — кінатрылогія, знятая ў 1993—1994 гадах польскім рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім: «Тры колеры: Сіні» (1993), «Тры колеры: Белы» (1994), «Тры колеры: Чырвоны» (1994). Сцэнарыі ўсіх трох фільмаў былі напісаны Кеслёўскім у суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам (пры ўдзеле Агнешкі Холанд і Славоміра Ідзяка), музыку да трылогіі стварыў кампазітар Збігнеў Прайснер.
Уся трылогія была высока ацэнена гледачамі і крытыкамі. На партале «Internet Movie Database» «Сіні» мае рэйтынг 8.0, «Белы» — 7,7, а «Чырвоны» — 8.1. Вядомы амерыканскі крытык Роджэр Эберт уключыў трылогію ў свой спіс выдатных фільмаў. Часопіс «Empire» у 2010 годзе аддаў «Тром колерам» 11 месца ў спісе 33 найлепшых трылогій у гісторыі кіно.
«Тры колеры: Чырвоны» стаў апошнім фільмам у жыцці Кеслёўскага, які памёр у сакавіку 1996 года ва ўзросце 54 гадоў.
Сюжэт Тры колеры: Сіні Жулі губляе мужа, кампазітара, і маленькую дачку ў аўтакатастрофе. Спустошаная, яна спярша думае пра самагубства, але па нейкай прычыне не можа гэтага зрабіць і таму спрабуе пачаць новае жыццё ўдалечыні ад свайго шыкоўнага загараднага дома і закаханага ў яе сябра нябожчыка мужа. Пераехаўшы ў сціплую кватэру ў Парыжы, Жулі вырашае, што адзіны спосаб вызваліцца ад болю і жалобы — гэта парваць усе сувязі з ранейшым жыццём, унікаць любых прывязаннасцяў да людзей і рэчаў і жыць у ціхай адзіноце. Тым не менш, яе пераследуе музыка з незавершанага яе мужам канцэрту, а мінулае насцігае яе зноў і зноў. Паступова Жулі вяртаецца да неабходнасці жыць, бо музыка і дар яе стварэння валодаюць надзвычайнай гаючай сілай.
Тры колеры: Белы Пасля разводу са сваёй жонкай-францужанкай Дамінік (Жулі Дэльпі) польскі цырульнік Караль (Збігнеў Замахоўскі) аказваецца адзін на парыжскіх вуліцах — без грошай і пашпарта. Дзякуючы выпадковай сустрэчы з суайчыннікам яму ўдаецца вярнуцца ў Польшчу. Там Караль разумее, што не можа забыцца на жонку, і ў яго нараджаецца ідэя. Ён праварачвае некалькі паспяховых аперацый на , і атрымлівае дастаткова грошай для таго, каб прыступіць да ажыццяўлення свайго плана. Паставіўшы на кон усё, што ў яго ёсць, Караль яшчэ не ведае, чым усё гэта скончыцца…
Тры колеры: Чырвоны Студэнтка Жэнеўскага ўніверсітэта Валянціна, якая падпрацоўвае мадэллю, выпадкова збівае аўчарку. Жадаючы дапамагчы няшчаснай жывёліне, жанчына трапляе ў дом пажылога суддзі, гаспадара сабакі. Цынічны мізантроп, які бавіць час праслухоўваннем суседскіх тэлефонаў, выклікае ў Валянціны толькі агіду. Аднак знаёмячыся з ім бліжэй, жанчына прыходзіць да ўсведамлення, што зламыснасць, абыякавасць і нелюдзімасць былога суддзі — вынік яго расчаравання ў людзях. Яна пачынае бачыць у ім глыбока няшчаснага самотнага чалавека, якому патрэбны любоў і падтрымка. Сама Валянціна таксама жыве досыць самотна: яе каханы трымаецца з ёй холадна, а іх адносіны ўяўляюць сабой рэдкія тэлефонныя размовы. Таму неўзабаве, нягледзячы на вялікую розніцу ва ўзросце, паміж Валянцінай і суддзёй узнікае ўзаемная сімпатыя. Паралельна з гэтым разгортваецца гісторыя маладога чалавека па імені Агюст. Ён жыве па суседстве з Валянцінай і вучыцца на юрыдычным факультэце. Звычайная гісторыя кахання, рэўнасці і здрады неўзабаве пачынае моцна нагадваць мінулае пажылога суддзі…
Акцёрскі склад
Тры колеры: Сіні
Тры колеры: Белы
Тры колеры: Чырвоны
Вытворчасць Задума і праца над сцэнарыем
Як і ў выпадку з тэлецыклам «Дэкалог», на стварэнне трылогіі «Тры колеры» Кеслёўскага натхніў Кшыштаф Пясевіч. Кожны фільм трылогіі павінен быў тым ці іншым чынам акцэнтаваць увагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». У сваёй аўтабіяграфіі Кеслёўскі адзначае:
Усе фільмы трылогіі мелі па чатыры варыянты сцэнарыя і яшчэ адзін, так званы «выпраўлены» чацвёрты варыянт. Выпраўленні ў апошняй версіі сцэнарыя тычыліся перакладу дыялогаў на французскую мову. Кеслёўскі запрасіў у якасці перакладчыка , які шукаў максімальна дакладныя пераклады усіх рэплік і дбайна падбіраў адпаведныя французскія ідыёмы.
Здымкі Трылогія была знята ў надзвычай сціслы тэрмін: з верасня 1992 года па красавік 1993 года. У адрозненні ад «Дэкалога», дзе рэжысёр перамяжаў здымачныя графікі розных частак, здымкі трылогіі адбываліся паслядоўна. Здымачны графік меў наступны выгляд: «Тры колеры: Сіні»: верасень—лістапад 1992 года «Тры колеры: Белы»: 9 лістапада 1992 — 1 лютага 1993 «Тры колеры: Чырвоны»: 1 сакавіка — 29 красавіка 1993 года
Музычнае суправаджэнне Музычнае суправаджэнне да ўсіх фільмаў трылогіі стварыў польскі кампазітар Збігнеў Прайснер.
Музыка ў «Трох колерах» выконвае, у пэўным сэнсе, апавядальную, а не дэкаратыўную функцыю. Гэта знайшло сваё выражэнне, у тым ліку, у выбары музычных жанраў, якія б найлепшым чынам адпавядалі сутнасці кожнага фільма. Так, у выпадку «Сіняга» — гэта сімфонія, у выпадку «Белага» — танга, а ў выпадку «Чырвонага» — балеро.
Ацэнкі Уся трылогія была высока ацэнена гледачамі і крытыкамі. На партале «Internet Movie Database» «Сіні» мае рэйтынг 8.0, «Белы» — 7.7, а «Чырвоны» — 8.1. Вядомы амерыканскі крытык Роджэр Эберт уключыў трылогію ў свой спіс выдатных фільмаў. Часопіс «Empire» у 2010 годзе аддаў «Тром колерам» 11 месца ў спісе 33 найлепшых трылогій у гісторыі кіно.
Крытыкі высока ацанілі рэжысуру, сцэнарый і акцёрскую ігру, а таксама аператарскую працу, працу мастакоў-пастаноўшчыкаў, мантаж і музыку. Спецыяліст па музыцы для кіно Цім Грэйвінг адзначыў, што «Прайснер заслугоўвае пахвалы за тое, што стварыў у трылогіі настрой экзістэнцыяльнага адчаю».
Узнагароды Кінафестываль / КінапрэміяСініБелыЧырвоны20/201 / 30 / 10 / 2BAFTA——0 / 4Camerimage——1 / 2——1 / 2Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса1 / 2—1 / 10 / 10 / 10 / 1—0 / 11 / 2Асацыяцыя пісьменнікаў і кінасцэнарыстаў Андалузіі1 / 1——Берлінскі кінафестываль—1 / 2—Бодыль——1 / 1Венецыянскі кінафестываль7 / 7——1 / 1——Гоя1 / 1————1 / 1Залаты глобус0 / 3—0 / 10 / 1——Канскі кінафестываль——0 / 1——1 / 1Кола кінакрытыкаў Нью-Ёрка——1 / 21 / 1——Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША0 / 1—1 / 5Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША——1 / 1Незалежны дух——1 / 1Оскар——0 / 3Сан Жордзі2 / 2——Сезар3 / 9—1 / 7Супольнасць ланцуга прэмій0 / 20 / 12 / 2Сярэбраная стужка1 / 1————1 / 12 / 2——1 / 1—1 / 1Фелікс0 / 10 / 10 / 1——1 / 1Французскі сіндыкат кінакрытыкаў——1 / 11 / 1——
Аналіз Тэмы Сіні, белы і чырвоны з’яўляюцца колерамі сцяга Францыі (злева направа), і сюжэт кожнага фільма тым ці іншым чынам заснаваны на адным з дэвізаў Французскай рэспублікі: «Свабода, роўнасць, братэрства».
Стылістычнае адзінства трылогіі Трылогію яднае шэраг візуальных паралеляў. Так, кожны фільм пачынаецца з кадра, які адсочвае аб’ект у руху — кола машыны на аўтастрадзе, чамадан на канвеернай стужцы аэрапорта, электронны імпульс, які ляціць па тэлефонным дроце. Канцоўкі фільмаў таксама зарыфмаваны — буйным планам твару, які, здаецца, і плача, і ўсміхаецца.
У кожным фільме трылогіі сваю сэнсавую нагрузку нясе гук, які нярэдка апярэджвае выяву. Так, у кожным з трох фільмаў, у адкрываючай сцэне спярша з’яўляецца гук: у «Сінім» — гэта шум машын, які апярэджвае выяву руху па аўтастрадзе, у «Белым» — гэта гук канвеернай стужкі ў аэрапорце, у «Чырвоным» — гукі набіраемага нумара тэлефона.
Крыніцы
Літаратура Кнігі
Артыкулы
Спасылкі (на 25.03.2019) (на 25.03.2019) (на 25.03.2019) Артыкул «Тры колеры: Гімн еўрапейскаму кіно» на сайце «Criterion Collection»
Катэгорыя:Кінатрылогіі Катэгорыя:Фільмы 1993 года Катэгорыя:Фільмы 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы прадзюсара Марына Карміца Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Пясевіча Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Збігнеў Прайснер Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)