Расія будзе ўдзельнічаць у 2019 годзе ў конкурсе песні Еўрабачанне ў 22-і раз, — краіну будзе прадстаўляць Сяргей Лазараў з песняй «Scream», выступіўшы ў другім паўфінале.

Перадгісторыя

Да 2019 года Расія прымала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне дваццать адзін раз з моманту дэбюта ў 1994 годзе. Расія была пераможцам конкурсу адзін раз у 2008 годзе з песняй «Believe» ў выкананні Дзімы Білана. Найменш паспяховым рэзультатам было 17-ае месца, якое Расія дасягла ў 1995 годзе з песняй «Колыбельная для вулкана» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пасля ўвядзення паўфіналаў конкурсу ў 2004 годзе, Расія кожны раз, акрамя 2018 года, праходзіла ў фінал. У 2016 годзе Расія заняла трэцяе месца ў конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «You Are the Only One» (Адзіная) ў выкананні Сяргея Лазарава, пры гэтым выйграўшы еўрапейскае тэлегаласаванне.

У 2019 годзе расійскі нацыяральны вяшчальнік УДТРК будзе трансляваць мерапрыемства ў Расіі. Пачынаючы з 2008 года, расійскае асвятленне конкурсу чаргуецца паміж дзвумя вяшчальнікамі: «Першы канал» і УДТРК. Спачатку, паводле кантракта, «Першы канал» маў трансляваць конкурс у 2017 годзе, а УДТРК у 2018 годзе, але з прычыны падзей 2017 года, калі Юліі Самойлавай быў забаронены ўезд ва Украіну, УДТРК саступіў права трансляцыі Еўрабачання-2018 «Першаму каналу». Такім чынам, чарговасць права трансляцыі была выкананая, але ссунутая на адзін год.

На Еўрабачанні Паводле правіл «Еўрабачання» краіны «вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя) і краіна-гаспадарка конкурсу (Ізраіль) праходзяць адразу ў фінал, астатнія ўдзельнічаюць у паўфіналах. Размеркаванне на паўфіналы адбылося 28 студзеня 2019 года ў Тэль-Авіве, дзе 36 краін былі размеркаваныя на 2 паўфіналы.

Паўфінал Расія прыме ўдзел у другім паўфінале 16 мая 2019 года.

Галасаванне Расія галасавала як у другім паўфінале, так і ў фінале. На працягу кожнага шоу кожная краіна прысуджвала два сеты балаў ад 1-8, 10 і 12: адзін сет — ад журы, другі — ад тэлегледачоў.

Паасобныя вынікі галасавання У гэтым годзе ад Расіі галасавалі наступныя 5 членаў журы:

Вынікі галасавання расійскага журы (другі паўфінал) № Краіна Журы Тэлегаласаванне <small>Рудкоўская <small>Вараб’ёва <small>Матэцкі <small>Мандрык <small>Мануйлаў Сярэдняе месца Балы Месца Балы

Вынікі галасавання расійскага журы (фінал) № Краіна Журы Тэлегаласаванне <small>Рудкоўская <small>Вараб’ёва <small>Матэцкі <small>Мандрык <small>Мануйлаў Сярэдняе месца Балы Месца Балы

Спасылкі Афіцыйны сайт конкурсу песні Еўрабачанне Старонка Расіі на афіцыйным сайце конкурсу песні Еўрабачанне Еўрабачанне на сайце «Першага канала» Еўрабачанне на сайце тэлеканала «Расія»

Катэгорыя:Расія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2019