Велікоднае паўстанне — нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць англійскага панавання ў Ірландыі. Падрыхтавана ірландскімі рэвалюцыянерамі, незадаволенымі затрымкай з увядзеннем закона аб гомрулі. Яны спадзяваліся ўзняць агульнанацыянальнае паўстанне і вызваліць краіну, зыходзячы з занятасці брытанскіх узброенных сіл на франтах Першай сусветнай вайны. Адбылося 24—30.4.1916 года пераважна ў Дубліне. У першы дзень паўстання (велікодны панядзелак, адсюль яшчэ адна назва — Велікоднае паўстанне) больш за 1 тысячу ірландскіх валанцёраў і рабочых пад кіраўніцтвам Патрыка Пірса і Джэймс Коналі занялі шэраг стратэгічных пунктаў Дубліна, утварылі часовы ўрад на чале з Пірсам і абвясцілі незалежную Ірландскую рэспубліку. Паўстанне не атрымала шырокай падтрымкі ірландскага грамадства і было разгромлена англічанамі. Арыштавана каля 3500 ірландцаў, Пірс, Коналі і іншыя кіраўнікі (16 чалавек) пакараны смерцю. Пасля паражэння Велікоднага паўстання сярод ірландцаў павялічыўся аўтарытэт палітычнай арганізацыі Шын Фейн, якую англічане абвінавацілі ў падрыхтоўцы паўстання.
Літаратура
Катэгорыя:Паўстанні ў Ірландыі Катэгорыя:Гісторыя Ірландыі Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Канфлікты 1916 года Катэгорыя:Падзеі 24 красавіка Катэгорыя:Красавік 1916 года