Аляксей Хадневіч (нар. , Свіслач) — беларускі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе трэнерам у петрыкаўскім «Шахцёры».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», выступаў таксама за рэзервовыя каманды «Дарыды» і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе далучыўся да дзяржынскай «Лівадыі», разам з якой стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі. На наступны год перайшоў у «Рудзенск», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе і выйсці ў Першую лігу. У другой палове сезона 2010 гуляў за мінскі СКВІЧ, які заняў у Першай лізе другое месца, але ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе саступіў жодзінскаму «Тарпеда». У пачатку 2011 года зноў гуляў за «Рудзенск», пасля перайшоў у «Гарадзею», дзе не здолеў замацавацца ў аснове.
Сезон 2012 зноў пачынаў у Другой лізе ў дзяржынскай «Лівадыі», пасля перабраўся ў «Зорку-БДУ». У першай палове 2013 года паўторна далучыўся да СКВІЧа, аднак каманда была аўтсайдарам Першай лігі, і пасля першай паловы сезона вярнуўся ў «Зорку-БДУ». У сезоне 2014 сталічны клуб атрымаў месца ў Першай лізе, а Хадневіч стаў адным з асноўных ігракоў каманды.
У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Сяргеем Русецкім на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак у аснове замацавацца не здолеў, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу. З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы», дзе выступаў на працягу двух гадоў.
У пачатку 2018 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі», аднак клуб не атрымаў ліцэнзію на сезон 2018. Там не менш, у красавіку папоўніў склад каманды, якая заявілся ў Другую лігу. Забіў за сезон 11 галоў і дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу, аднак сам у лютым 2019 года пакінуў каманду. Сезон 2019 пачаў у складзе «Узды», з 30 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі.
У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе. Стаў асноўным нападнікам каманды, дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў «Шахцёр». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Астраўца», якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам зноў стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а па заканчэнні сезона пакінуў клуб. У 2023 годзе выступаў за чэрвеньскі «Колас».
У сакавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб петрыкаўскіага «Шахцёра».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2021 Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2008 (19 галоў), 2019 (30 галоў), 2021 (59 галоў)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Чэрвень Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі