Мечысла́ў Браніслававіч Гой () — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2014—2023).

Біяграфія Мечыслаў Гой нарадзіўся 14 чэрвеня 1963 года ў вёсцы Шлавенцы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а затым працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Леніна.

Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-правожа». У 2004 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе быў прызначаны старшынёй Смаргонскага райвыканкамаКресло мэра Гродно займет Мечислав Гой, бывший председатель Сморгонского райисполкома . Дэпутат Воранаўскага раённага і Забалацкага сельскага саветаў дэпутатаў.

З 11 жніўня 2014 годаМечыслаў Гой — новы мэр Гродна . Гродна 24 па 30 мая 2023 года быў старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Пасля быў прызначаны дырэктарам Гродзенскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі«Празаходні», аматар веласіпедаў і «сябар» журналістаў. Чым запомніўся Мечыслаў Гой у Гродне. Hrodna.life.

Асабістае жыццё Жанаты, мае траіх дзяцейНовы старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой — карыстальнік сацыяльных сетак. Наша Ніва.

Катэгорыя:Старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта